21 задораны // задорлівы / задорны Задораны. Адораны мноствам падарункаў. Задораныя маладажоны. Задораны імяніннік. Задорлівы. Тое, што і задорны. Усё радавала, бадзёрыла: і стомленасць,… 22 задуманы // задуменны / задумлівы / задумны Задуманы. 1. Вырашаны ў думках. Усё задуманае раней ужо зроблена. 2. Агорнуты думкамі; заклапочаны. Я запяю пра жыццё маладое, больш я не буду задуманым,… 23 заезджаны // заезджы // заезны Заезджаны. Знясілены частай і працяглай яздой, работай без адпачынку. Заезджаны конь. || перан. Даўно ўсім вядомы; збіты, зацяганы. Заезджаны анекдот.… 24 зазнацца // зазнаць Зазнацца. Заганарыцца, заважнічаць. Зазнаўся, ой, мароз, зазнаўся! Ды дзень яшчэ не пачынаўся: пастой, мароз, пастой хваліцца - мо і цябе хто не збаіцца!… 25 займенны // заменны Займенны. Які мае адносіны да часціны мовы займенніка. Займенная форма прыметніка - гэта тое ж самае, што і поўны прыметнік. Заменны. Які падлягае… 26 закругленасць // закругленне Закругленасць. Акругласць, круглявасць; закончанасць, завершанасць. У Івана матэматычнае мысленне - любіць закругленасць. І.Навуменка. Закругленне.… 27 закульгавець // закульгаць Закульгавець. Разм. Стаць кульгавым. - Конь мой белы закульгавеў, то няма як ехаць мне сягоння. К.Чорны. Закульгаць. 1. Пайсці, пабегчы кульгаючы.… 28 закурыць1 / закурыць2 // закурэць Закурыць1. каго-што. Пакрыць сажай; задыміць. - Цябе ж тут закурыць, матка родная не пазнае, - сказаў машыніст. Л.Арабей. Закурыць2. Запаліўшы папяросу,… 29 залацець // залаціць Залацець. Разм. Набываць адценне, колер золата; блішчаць, як золата. Лістота на дубах, нягледзячы на жаўцізну, была яшчэ моцнай, вяршаліны пераможна… 30 залівачны // залівісты // заліўны Залівачны. Прызначаны для заліўкі чаго-н. Спецыяльныя электрацялежкі дастаўляюць каўшы да залівачных участкаў канвеера. Беларусь. Залівісты. Гучны,… 31 заможніцкі // заможны Заможніцкі. Разм. Які мае адносіны да заможніка, належыць яму. Скрозь мясцовасць то драбілася на яшчэ меншыя загончыкі, то збіралася ў асадніцкія фальваркі… 32 замураваць // замуравець Замураваць. каго-што. Закласці наглуха муроўкай. Апавядаў ён, як дзяўчыну замуравалі ў склеп каменны. У.Дубоўка. Замуравець. Зарасці муравой - зялёнай… 33 замутнець // замутніць / замуціць Замутнець. Разм. Замуціцца, памутнець; стаць мутным. Вада замутнела. Вочы замутнелі. Замутніць. што. Разм. Тое, што і замуціць. Замутніць рэчку. Замутніць… 34 запаведны // запаветны Запаведны. Які знаходзіцца пад аховай; непарушны, недатыкальны. Створана аўтарытэтная камісія, якая абавязана распрацаваць навукова абгрунтаваныя прапановы… 35 запазычанасць // запазычанне // запазычванне Запазычанасць. Наяўнасць даўгоў. Вялікая запазычанасць. || Разм. Адставанне па вучэбнай праграме; не здадзены студэнтам экзамен, залік і г.д. У [Юркі]… 36 запаленчы // запалены // запалёны // запальны Запаленчы. Звязаны з запаленнем, які суправаджаецца запаленнем (пра хваробу). Вакол паранення ўзнікае запаленчы працэс і ўтвараецца нарыў. Анатомія… 37 запалоханасць // запалохванне Запалоханасць. Нясмеласць, баязлівасць каго-н. з-за пастаянных пагроз, пакаранняў; боязь усяго. Адчувалася ў ім вечная запалоханасць, забітасць, якая… 38 запаслівы // запасны Запаслівы. Які любіць і ўмее запасаць, ствараць запас. Мы бачылі невялікія хлеўчукі, у якіх запаслівыя гаспадары складалі на зіму сена для сваіх кароў.… 39 запражны // запрэжаны Запражны. Прыгодны для запрэжкі; які ходзіць у запрэжцы. У час сяўбы заўсёды трэба было лепш пакарміць запражных, рабочых коней, а не маладняк. Звязда.… 40 зараджаны // зарадны Зараджаны. З устаўленым зарадам, гатовы да дзеяння (пра агнястрэльную зброю, міну і інш.). Кандрат загадаў дома добра завешваць вокны і клаў на ноч…