На запыт знайшлося 58 артыкулаў

  1. 41
    Попасть в переплет (в переделку) — У нерат трапіць = У балота ўскочыць = Семдзесят сем агнёў пабачыць = Уліпнуць як муха ў саладуху (як цюцька ў гразь) = Ублытацца як муха ў павуцінне = Трапіць як мыш у пастку (як верабей у шалку, як прусак у саладуху) = Улезці як сучка ў збан (як шчупак у нерат, як муха ў смалу, як прусак у рошчыну)
  2. 42
    Попасть впросак — У прычыну ўпасці = Пашыцца ў дурні = Сораму набрацца = Укляпацца
  3. 43
    Попытка не пытка, а спрос не беда — Спроба не хвароба = Купіў не купіў, а патаргаваць можна = Дагнаў - не дагнаў, а прабегчы можна
  4. 44
    Пора и честь знать — Трэба й меру ведаць = Хопіць піць, хопіць дурыць, ці не час нам пакаяцца, пайсці дамоў параіцца, што заўтра рабіць
  5. 45
    Пороть (нести) ахинею (вздор, ерунду, галиматью) — Грушы на вярбе вярзці = Смалянога дуба плесці = Мех з кайстраю плесці = Казу лабатую плесці = З дуба вецце збіраць (хапаць, плесці) = Кашалі з лапцямі (кашалі без дужак) плесці = Рабой кабыле сон расказваць = Пра жураўля на хвойцы расказваць
  6. 46
    Порочный круг — Заганнае кола
  7. 47
    По Сеньке и шапка, по Еремке - колпак — Па Саўку (Хомку, Юрку) шапка = Па каню і хамут = Які конь, такая й пуга = Які гаспадар, такі і тавар
  8. 48
    После дождичка в четверг — На тое лета, пасля абеда, гэтакаю парою = Заўтра ў тую пару, калі рак паляціць з вады ўгару
  9. 49
    После нас хоть потоп — Па маёй смерці няхай хоць выюць чэрці = Па маёй смерці хоць плот мною падперці = Што там па смерці: хоць плот падперці = Дзеля мяне, няхай хоць воўк траву есць = Пасля нас не будзе нас
  10. 50
    Поспешишь - людей насмешишь — Паспех - людзям на смех = Спех - людзям смех = Хто спяшае, той перарабляе = З вялікага паспеху наробіш смеху
  11. 51
    Потерять из виду — З вока спусціць = З вачэй згубіць
  12. 52
    Потерять расположение — Ласку страціць
  13. 53
    Потерять рассудок — Ад розуму адысці = Розуму крануцца
  14. 54
    Потерять стыд (совесть) — Сарама пусціцца = Сумленне страціць = У сабачую скуру ўшыцца (пусціцца) = Вочы заплюшчыўшы (рабіць)
  15. 55
    По труду и честь — Якая справа, такая і слава = Не памоўка, а паробка славіць = Таго на кут, у каго мазалі цвярдзейшыя = Як дбаеш, то й павагу маеш
  16. 56
    По усам текло, а в рот не попало — Быў на мяду, абліў мёдам бараду = Па барадзе цякло, а ў роце суха было = Па губах цякло, ды ў роце не было = Адно губы памачыў
  17. 57
    Почить вечным сном — На вечны спакой сысці = Навекі заснуць = Светам загавець
  18. 58
    По щучьему велению — На шчупакова казанне
123

Паведаміць пра недакладнасьць