501 бальзаміна, -ы, ж. Аднагадовая пакаёвая і садовая расліна сямейства бальзамінавых з яркімі ружовымі кветкамі. 502 бальзамінавы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бальзаміны. 2. у знач. наз. бальзамінавыя, -ых. Сямейства двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін. 503 бальзаміраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бальзаміраваць. 504 бальзаміраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бальзаміраваць. 505 бальзаміравацца, -руецца; незак. Зал. да бальзаміраваць. 506 бальзаміраваць, -рую, -руеш, -руе; незак., каго-што. Насычаць труп асобымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення. 507 бальзаміроўка, -і, ДМ -роўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бальзаміраваць. 508 бальзаміроўшчык, -а, м. Спецыяліст па бальзаміраванню. 509 бальзаміроўшчыца, -ы, ж. Жан. да бальзаміроўшчык. 510 бальзамічны, -ая, -ае. Які дзейнічае, як бальзам. Дзед і ўнук сядзелі на тэрасе. З нетраў веяла бальзамічным водарам маладой лістоты. Караткевіч. 511 бальзамны, -ая, -ае. Які дае бальзам. Бальзамнае дрэва. 512 бальзамоўшчык, -а, м. Спецыяліст па бальзамаванню. 513 бальзамоўшчыца, -ы, ж. Жан. да бальзамоўшчык. 514 бальнеагразелячэбніца, -ы, ж. Лячэбніца для лячэння хворых гразямі і водамі. 515 бальнеалагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бальнеалогіі. Бальнеалагічны курорт. 516 бальнеалогія, -і, ж. Галіна медыцыны, якая вывучае хімічны састаў і лячэбнае ўздзеянне мінеральных вод і гразей. [Ад лац. balneum — лазня і грэч. logos — вучэнне.]… 517 бальнеатэрапія, -і, ж. Лячэнне мінеральнымі водамі і гразямі. 518 бальнеатэхніка, -і, ДМ -ніцы, ж. Раздзел санітарнай тэхнікі, прызначаны ствараць на аснове дадзеных бальнеалогіі неабходныя ўмовы для засцярогі мінеральных вод ад спусташэння… 519 бальнеолаг, -а, м. Спецыяліст у галіне бальнеалогіі. 520 бальніца, -ы, ж. Установа для стацыянарнага лячэння хворых. Раённая, абласная бальніца. Палажыць у бальніцу хворага. Ляжаць у бальніцы.