561 бамбіза, -ы, м. Разм. лаянк. Пра высакарослага хлапца, мужчыну. Раптам з-за вугла дома выскачыў здаравенны бамбіза, схапіў дзяўчыну за плечы. Сачанка. 562 бамбіць, -блю, -біш, -біць; незак., каго- што. 1. Атакаваць з паветра, скідваючы бомбы. Горад бамбілі нямецкія самалёты. Чорны. 2. перан. Разм. Безупынна турбаваць… 563 бамбук, -у, м. 1. Шматгадовая, радзей аднагадовая расліна сямейства злакавых з падземным карэнішчам і дрывяністым, вузлаватым, пустым усярэдзіне сцяблом. /… 564 бамбукавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бамбуку. Бамбукавыя зараснікі. // Зроблены з бамбуку. Фурман стаяў перад партамі, трымаючы ў левай руцэ вялікія рукавіцы… 565 бамбукавыя, -ых. Падсямейства злакаў, пераважна карэнішчавыя шматгадовыя расліны з вельмі развітым адраўнелым сцяблом. 566 бампер, -а, м. Буфер, які аслабляе сілу ўдару аўтамабіля пры сутыкненні з чым-н. 567 банальна. 1. Прысл. да банальны. 2. у знач. вык. Шаблонна, збіта. [Авяр'ян:] — Толькі вяселле з машынай.. — гэта вельмі банальна. Куды прыгажэй — у вазку па сняжку… 568 банальнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць, асаблівасць банальнага. А.Кістаў лічыў ворагамі сапраўднага рэалістычнага мастацтва рамесніцкія штампы, халодную абыякавасць… 569 банальны, -ая, -ае. Шаблонны, збіты, які страціў яркасць у сувязі з частым ужываннем. [Славіку] смешна стала, бо яго асабіста ўся кінагісторыя не ўсхвалявала ні… 570 банан, -а, м. 1. Шматгадовая пальмападобная трапічная расліна сямейства бананавых. 2. Мучністы салодкі плод гэтай расліны. [Хлопчык] часта бегаў.. [у лес],… 571 бананавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да банана. Бананавы ліст. // Заняты бананамі. Бананавыя плантацыі. 572 бананаед, -а, М -дзе, м. Птушка атрада зязюль, з прыгожым, яркім апярэннем, водзіцца ў лясах і саваннах Афрыкі, харчуецца пладамі, ягадамі, насеннем розных раслін.… 573 банапартызм, -у, м. Форма дыктатуры буйной буржуазіі ў рэвалюцыйнай сітуацыі, калі контррэвалюцыйны ўрад, апіраючыся на ваенную сілу і лавіруючы паміж класамі, якія… 574 банапартыст, -а, М -сце, м. Прыхільнік банапартызму. 575 банапартыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да банапартыст. 576 банапартысцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да банапартызму, банапартыста; уласцівы банапартызму. 577 банбаньерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Уст. Прыгожа аздобленая скрыначка для цукерак. [Фр. bonbonnière.] 578 банда, -ы, ДМ -дзе, ж. Група злачынцаў, разбойнікаў; контррэвалюцыйны ўзброены атрад. [Іт. banda.] 579 бандаж, -а, м. Спец. 1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання сценак жывата або іншых частак цела ў пэўным становішчы. 2. Металічны вобад, які надзяваецца… 580 бандажнік, -а, м. 1. Тое, што і бандажыст. 2. Рабочы на чыгунцы, які знімае і насаджвае бандажы (у 2 знач.).