641 бар1, -а, м. 1. Невялікі рэстаран або частка рэстарана, дзе наведвальнікаў абслугоўваюць ля высокай стойкі. У бары былі асобныя пакоі, дзе сталыя наведвальнікі… 642 бар2, -а, м. Спец. Адзінка вымярэння ціску. [Ад грэч. baros — цяжар.] 643 бар3, -а, м. Падводная пясчаная наносная мель у прыбярэжнай паласе мора перад вусцем ракі. 644 бар4, -а, м. Спец. Галоўная рабочая частка ўрубавай машыны і горнага камбайна, якая ўгрызаецца ў пароду. [Англ. bar.] 645 бараапарат, -а, М -раце, м. Апарат для лячэння шляхам змянення ціску паветра ў параўнанні з атмасферным. 646 барабан, -а, м. 1. Ударны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра або рамы, на якія з аднаго ці двух бакоў нацягнута скура. Бадзёрыя гукі труб і зычны… 647 барабаніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. 1. Біць у барабан (бубен), іграць на барабане (у 1 знач.). Вову крыкнула Рая: — Бубен на, барабань!.. Ды ўсё роўна іграе Штосьці… 648 барабанны, -ая, -ае. Які мае адносіны да барабана. ○ Барабанная перапонка гл. перапонка. 649 барабаншчык, -а, м. 1. Салдат або піянер. які адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкант аркестра, які іграе на барабане. 2. Працаўнік, які падае снапы ў… 650 барабаншчыца, -ы, ж. Жан. да барабаншчык. 651 барабулька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Марская промыславая рыба сямейства султанкавых. 652 баравік, -а, м. Высокакаштоўны ядомы грыб з светла- ці цёмна-карычневай шапкай і белай тоўстай ножкай; белы грыб. ○ Заечы баравік — атрутны грыб, падобны па… 653 баравіковы, -ая, -ае. Які належыць баравіку. Баравіковы корань. // Багаты на баравікі. Баравіковыя мясціны. 654 баравіна, -ы, ж. Узвышаны ўчастак лесу ў бары. Я помню летнія часіны І вас, грыбныя баравіны! Колас. Косцік тупае ад палянкі да палянкі, ад баравіны да баравіны,… 655 баравінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1. Памянш. да баравіна. Ад чыгункі да самай шашы Ганя, як бывалы чалавек, ведала тут кожную палянку, кожную баравінку, кожнае… 656 баравіца, -ы, ж. Лясная трава, якая расце па нізкіх мясцінах і па берагах баравых азёр. 657 баравы, -ая, -ое. Які расце або знаходзіцца ў бары. Захісталася сасонка баравая. Багдановіч. Воз скакаў па карэнні, якім была знітавана ўся баравая дарога. Сабаленка.… 658 бараграма, -ы, ж. Спец. Крывая запісу барографа. [Грэч. baros — цяжар, gramma — запіс.] 659 барада, -ы, ДМ -дзе; мн. бароды, -аў; ж. 1. Пярэдняя частка ніжняй сківіцы. На галаве — касынка, завязаная пад бараду. Брыль. Андрэйка даставаў да стала толькі… 660 барадаты, -ая, -ае. 1. Які мае бараду (у .2 знач.). Высокі барадаты дзед жвава махаў вяслом. Якімовіч. Дрэвы — нібы дзяды: Сівізна на галінах кашлатых. Я прыходжу…