581 бандажны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бандажа (у 1 знач.). Бандажная майстэрня. 582 бандажыст, -а, М -сце, м. Майстар па вырабу бандажоў (у 1 знач.). 583 бандажыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бандажыст. 584 бандарка, -і, ДМ -рцы, ж. Разм. Тое, што і бондарства. Ілья Раманавіч — сын бедняка. Узімку ходзіць з цэпам да багацеяў малаціць, а то займаецца бандаркай. Пестрак.… 585 бандарнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Тое, што і бандарыць. 586 бандарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бондарства. Гарадзішчанцы завальвалі слуцкі базар сваімі бандарнымі вырабамі — дзежкамі, бочкамі, кадаўбцамі. Палтаран.… 587 бандарня, -і, ж. Майстэрня, дзе вырабляюць бочкі, цабры, дзежы і пад. У вільготнай шэрані перад.. [Кавалёвым] вырысоўваліся будынкі смалакурні, бандарні, новая… 588 бандароўна, -ы, ж. Дачка бондара. 589 бандарыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. Займацца бондарствам. Сашка ўмеў рабіць усё: шкліць вокны і бандарыць, шыць абутак і сталярнічаць. Пянкрат. 590 банджа, нескл., н. Струнны шчыпковы музычны інструмент амерыканскіх неграў. Акампанемент у складзе банджа, кастаньетаў і некалькіх гітар прайграў уступ усім… 591 бандзюга, -і, м. Разм. зневаж. Бандыт. 592 бандзюк, -а, м. Разм. зневаж. Тое, што і бандзюга. [Салавей:] — Але, таварышы, вы ж ведаеце, што ў Загальскіх балотах, ды і тут па хутарах яшчэ лазяць шляхецкія… 593 бандура, -ы, ж. Украінскі шматструнны шчыпковы музычны інструмент з шырокім грыфам. Я палюбіў цябе, край украінскі, За слодыч музыкі бандур тваіх. Журба. [Ад… 594 бандурыст, -а, М -сце, м. Музыкант, які іграе на бандуры. 595 бандурыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бандурыст. 596 бандыт, -а, М -дыце, м. Удзельнік банды; узброены рабаўнік, разбойнік. Многа буяных драпежных галоў Скацілася з плеч у бандытаў. Крапіва. // Пра таго, хто належыць… 597 бандытка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бандыт. 598 бандытызм, -у, м. Злачынная дзейнасць, звязаная з удзелам у грабежніцкіх бандах, забойствах, арганізацыі ўзброеных паходаў. Была ўстаноўлена .. вінаватасць [Скуратовіча]… 599 бандыцкі, -ая, -ае. Уласцівы бандыту (бандытам). Бандыцкай душы Не прыкрыеш адзеннем, Яна прабівацца кінжаламі будзе. Броўка. // Які належыць бандыту (бандытам).… 600 бандэроль, -і, ж. 1. Шырокая папяровая абгортка для ўпакоўкі кніг, дакументаў пры паштовых перасылках. // Паштовае адпраўленне ў такой упакоўцы. [Паштальён:]…