681 баранавальшчык, -а, м. Той, хто барануе. Запыленыя з ног да выгараўшых валасоў баранавальшчыкі.. былі падобны да шахцёраў. Шамякін. 682 баранавальшчыца, -ы, ж. Жан. да баранавальшчык. 683 баранаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. баранаваць. 684 баранаваны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад баранаваць. 2. у знач. прым. Апрацаваны, разрыхлены бараною. Баранаванае поле. 685 баранавацца, -нуецца; незак. 1. Паддавацца баранаванню. Дзірваністая глеба дрэнна барануецца. 2. Зал. да баранаваць (у 1 знач.). 686 баранаваць, -ную, -нуеш, -нуе; незак., што. 1. Разрыхляць бараной зямлю. Прыйдзе вясна, трэба баранаваць, культываваць зябліва. Пестрак. // Апрацоўваць пры дапамозе… 687 баранеса, -ы, ж. Жонка ці дачка барона. А старая баранеса, якую ўсе паважалі за яе знатнасць і вядомасць, нават наведала брата і пасля прысылала яму букеты кветак… 688 баранет, -а, М -неце, м. Дваранскі тытул у Англіі, які займае прамежкавую ступень паміж ніжэйшым і вышэйшым дваранствам. // Асоба, якая мае гэты тытул. 689 бараніна, -ы, ж. Мяса барана ці авечкі. Плоў з баранінай. □ Ніяк Ваўку ў аўчарню не прабрацца І смачнае бараніны не мець. Корбан. 690 бараніцца, -ранюся, -ронішся, -роніцца; незак. Абараняцца, адбіваючы напад праціўніка, ворага. Ёсць што бараніць нам і чым бараніцца, Скала непрыступная наша граніца.… 691 бараніць, -раню, -роніш, -роніць; незак. 1. каго-што. Пільна ахоўваць ад нападу ворагаў. Няхай на Волзе ці Кубані Салдацкія міналі дні, І там я у любым змаганні… 692 баранка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Тое, што і абаранак (у 2 знач.). Валодзя як і не чуе слоў Варанецкага, яшчэ мацней налягае на баранку. Дуброўскі. Паўтаратонка… 693 баранковы, -ая, -ае. Зроблены з баранка. Здаравенны рыжавусы мужчына ў скураным паліто з цёплым баранковым каўняром і ў высокай баранковай шапцы шумна ўваліўся… 694 барановы, -ая, -ае. Атрыманы з барана; зроблены з аўчыны барана. Барановы лой. Барановая шапка, 695 баранок, -нка, м. Вырабленая аўчынка баранчыка. 696 бараноў, -нова. Які належыць барану. Бараноў рог. □ Аднойчы.. [Люся] дапамагала маці на кухні абіраць бульбу і са страхам пазірала, як Амархан абгрызаў баранову… 697 баранчык, -а, м. 1. Маленькі баран, ягня. 2. Разм. Тое, што і бакас. І моўкнуць птушкі ў цёмным лесе; Баранчык божы ў паднябессі Бляе маркотна над балотам. Колас.… 698 бараскоп, -а, м. Прылада для выяўлення змен ціску паветра. [Грэч. bаros — цяжар і skoreō — гляджу.] 699 бараты, -аў. Група мінералаў, якія з'яўляюцца солямі борных кіслот. 700 баратэрапія, -і, ж. Спец. Метад лячэння, пры якім штучна змяняецца атмасферны ціск, каб павялічыць напаўненне крывёй сасудаў якога-н. органа або часткі цела чалавека.…