481 балотнікавыя, -ых. Сямейства раслін, пераважна аднагадовых траў з лістамі, якія цалкам знаходзяцца ў вадзе, або маюць, акрамя лісця, лісцевую разетку, што плавае на… 482 балотны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балота; уласцівы балоту. Балотная твань. Балотныя глебы. // Прызначаны для работы на балоце. Балотны плуг. Балотныя боты.… 483 балотца, -а, н. Невялічкае балота. Балотца наша — нешта сярэдняе паміж балотам і сажалкай: вясною яно ператвараецца ў сапраўдную сажалку, а ў летнюю спёку — у… 484 балоціна, -ы, ж. Разм. Тое, што і балаціна. Балоціна была ўся ў пнях і ў лазняку, а трава там радзіла добрая... Ракітны. Каб ямчэй было потым нарыхтоўваць, капаць… 485 балоцісты, -ая, -ае. 1. Багаты на балоты. Балоцісты край. 2. Забалочаны, багністы. Вясной.. [рэкі] выходзілі з берагоў, шырока разліваліся па нізінах, паглынаючы… 486 балтавы, -ая, -бе. Які мае адносіны да балта. 487 балтарэз, -а, м. Спец. Прылада для нарэзвання балтоў. 488 балтарэзны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балтарэза. Балтарэзны станок. 489 балты, -аў; адз. няма. Група старажытных індаеўрапейскіх плямён, якія гаварылі на балтыйскіх мовах. 490 балык, -у, м. Прасоленая і правяленая або правэнджаная спінная частка чырвонай рыбы. Асятровы балык. [Ад цюрк. балык — рыба.] 491 балыковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да балыку. Балыковыя вырабы. 492 баль, -ю, м. 1. Вечар з танцамі і вясёлымі забавамі. У дадатак да белага плацця з шаўковага палатна, што шылася да выпускнога балю, было зроблена яшчэ два.… 493 бальзакаўскі, -ая, -ае. У выразе: бальзакаўскі ўзрост гл. узрост. 494 бальзам, -у, м. 1. Густаватае духмянае рэчыва (кедравая жывіца і інш.), якое мае ў сваім саставе смолы, эфірны алей і інш. кампаненты і выкарыстоўваецца ў тэхніцы,… 495 бальзамаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бальзамаваць. 496 бальзамаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бальзамаваць. 497 бальзамавацца, -муецца; незак. Зал. да бальзамаваць. 498 бальзамаваць, -мую, -муеш, -муе; незак., каго-што. Насычаць труп асобымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення. 499 бальзамавы, -ая, -ае. Тое, што і бальзамны. 500 бальзамін, -а, м. Тое, што і бальзаміна.