61 бабухнуць, -ну, -неш, -не; зак. Разм. 1. Упасці гучна. / у безас. ужыв. Бабухнула недзе: відаць, абваліўся ў ваду бераг. Караткевіч. 2. Выстраліць. Бабухнуць… 62 бабушы, -аў; адз. бабуша, -ы, ж. Пантофлі без заднікаў. У бабушах тут [у Тэтуане] ходзяць амаль усе. Дзіўна, як гэтыя вялізныя пантофлі не падаюць з ног. В.Вольскі.… 63 бабчын, -а. Які мае дачыненне да бабкі, належыць бабцы. Доўгі бабчын андарак цягнуўся краем па падлозе. Мележ. [Лабановічу] трэба было так ці іначай адгукнуцца… 64 бабылёў, -лёва. Разм. Які мае адносіны да бабыля, належыць бабылю. 65 бабылка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лек; ж. Разм. Тое, што і бабылька. Бабка Параска была круглая бабылка, не мела ні мужа, ні сям'і і называла сябе “самасейкаю”. Колас.… 66 бабыль, -я, м. 1. Разм. Адзінокі, бессямейны чалавек. Партызаны жартавалі з дзеда: — Ажэнім вас, дзед Цімох, навошта вам бабылём прападаць. Шчарбатаў. Хіба… 67 бабылька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Разм. Жан. да бабыль. Захарка неўзабаве памёр, а дочкі, акрамя Кветы, так і завекавалі ў Чыстаполі бабылькамі. Ракітны.… 68 бабыльскі, -ая, -ае. Разм. Які мае дачыненне да бабыля. Зноў ліповая калыска, У якой сама [Кацярына] расла, У прыстанішчы бабыльскім Радасць мацеры дала. Броўка.… 69 бабыльства, -а, н. Разм. Бабыльскае жыццё. 70 бава, -ы, ж. Разм. Правядзенне часу ў доўгіх адвольных гутарках, забаўляючыся, не працуючы. І вось зірнуць было цікава, Як у жанок вялася бава. Колас. 71 баварац гл. баварцы. 72 баварка гл. баварцы. 73 баварскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Баварыі, баварцаў. Баварскі лес. 74 баварцы, -рцаў; адз. баварац, -рца, м.; баварка, -і, ДМ -рцы; мн. баваркі, -рак; ж. Жыхары Баварыі. 75 баваўнавод, -а, М -дзе, м. Спецыяліст у галіне баваўнаводства. 76 баваўнаводства, -а, н. Вырошчванне бавоўны ў прамысловых мэтах. 77 баваўнаводчы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баваўнаводства, звязаны з ім. Баваўнаводчы раён. 78 баваўназдача, -ы, ж. Здача бавоўны. 79 баваўнароб, -а, м. Той, хто займаецца вырошчваннем і развядзеннем бавоўны. 80 баваўнасеяльны, -ая, -ае. Які займаецца сяўбой і вырошчваннем бавоўны. Баваўнасеяльны калгас.