101 бавоўнаўборачны, -ая, -ае. Звязаны з уборкай бавоўны. Бавоўнаўборачная кампанія. // Прызначаны для ўборкі бавоўны. Бавоўнаўборачны камбайн. 102 бавоўнаўборка, -і, ДМ -рцы, ж. Збор ураджаю бавоўны. 103 бавоўнік, -у, м. Паўднёвая расліна сямейства мальвавых, з насеннем, пакрытым валакном, з якога вырабляецца баваўняная пража. 104 бавоўнікавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бавоўніку. Бавоўнікавае насенне. 105 бавоўнішча, -а, н. Поле, якое было пад бавоўнікам. 106 багаборац, -рца, м. Кніжн. Той, хто змагаецца супраць бога і рэлігійных догматаў. Мы — першыя ў свеце Разведчыкі будучыні, Наватары, багаборцы, Шчасця людскога… 107 багаборніцкі, -ая, -ае. Кніжн. Звязаны з барацьбой супраць бога і рэлігіі. Багаборніцкі рух. 108 багаборніцтва, -а, н. Кніжн. Дзейнасць багаборца. // Выяўленне настрою і паводзін багаборцаў. 109 багавінне, -я, н.; зб. Разм. Водарасці. Час ад часу на лёску намотвалася зялёнае багавінне, паплаўкі ападалі на дно; прыходзілася выцягваць вуды. Савіцкі. Даніла… 110 багадзельня, -і, ж. У дарэвалюцыйны час — прытулак для бяздомных, інвалідаў, непрацаздольных. Хадзіць [бацьку з сынам] давялося доўга... Аглядалі бровар і — здалёк… 111 багаж, -у, м. 1. Рэчы пасажыра, падрыхтаваныя для перавозкі. // Запакаваныя рэчы, якія бярэ пасажыр з сабою. Ручны багаж. // Пра спосаб адпраўкі рэчаў асобна… 112 багажнік, -а, м. Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы. Хатулёк Галя прымацавала на багажніку веласіпеда. Ермаловіч.… 113 багажны, -ая, -ае. 1. Які мае дачыненне да багажу (у 1 знач.). Багажная квітанцыя, каса. // Прызначаны для багажу (у 1 знач.). Багажны вагон. Багажнае аддзяленне.… 114 багамаз, -а, м. Разм. уст. Іканапісец. Куча народу. У сярэдзіне важна сядзіць багамаз, разлажыўшы сваіх багоў. Колас. // Разм. іран. Пра мастака. Партрэт славутага… 115 багамол, -а, м. 1. Набожны чалавек, які многа моліцца, ходзіць на багамолле. Нягледзячы на ранні час, па абодва бакі вуліцы стаялі на каленях багамолы, злажыўшы… 116 багамолец, -льца, ДМ -льцу, м. Тое, што і багамол (у 1 знач.). Пасля пачалі нават прыходзіць здалёк невялічкія групкі багамольцаў для пакланення “цудадзейнаму”… 117 багамолка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Жан. да багамолец. [Андржаяка:] Па дарозе я спаткаў Ці то ўбогую, ці проста багамолку. Клімковіч. Дзве старыя бярозы, як… 118 багамолле, -я, н. Уст. Паломніцтва, хаджэнне набожных людзей на маленне да святых мясцін. 119 багамольны, -ая, -ае. Набожны чалавек, які многа і часта моліцца. Пануры і багамольны Нічыпар, дробны злодзей і скнара, не мог заўладаць зямлёй, яна заўладала ім.… 120 багамольня, -і, ж. Уст. Памяшканне для малення. Аднакурснік пачаў шаптаць, што касцёл гэты пабудавалі ў 1395 годзе на месцы языч[ніц]кай багамольні жонкі князя Вітаўта.…