361 бескантрольнасць, -і, ж. Уласцівасць бескантрольнага; адсутнасць кантролю. Бескантрольнасць учынкаў. 362 бескантрольны, -ая, -ае. Які нікім не кантралюецца, свабодны ад кантролю. [Андрэй:]— З гэтым Апанасам трэба нешта зрабіць. Нельга ж даручаць яму такія справы. Па сутнасці,… 363 бесканфліктнасць, -і, ж. Уласцівасць бесканфліктнага; адсутнасць канфлікту. У пасляваенны час у беларускай, як і ва ўсёй савецкай літаратуры, вялікая ўвага аддавалася… 364 бесканфліктны, -ая, -ае. Пазбаўлены канфлікту. Бесканфліктны твор. 365 бесканцовы, -ая, -ае. Тое, што і бясконцы. Несціханы гул на высокай ноце бесперастанку імкнуўся ў бесканцовую прастору. Чорны. 366 бескароўны, -ая, -ае. Які не мае каровы. Бескароўны двор. 367 бескарыслівасць, -і, ж. Уласцівасць бескарыслівага. [Сяргею] хацелася пераканаць.. [Таню] ў бескарыслівасці свайго пачуцця, але па сваёй нерашучасці ён не мог зрабіць… 368 бескарыслівы, -ая, -ае. Які зроблены без жадання атрымаць асабістую карысць. Бескарыслівы высакародны ўчынак. Бескарыслівая дапамога. // Якому не характэрна карыслівасць,… 369 бескарысна. 1. Прысл. да бескарысны. 2. у знач. вык. Дарэмна, дарма. Бескарысна пра гібель пісаць на пергаменце. Куляшоў. 370 бескарыснасць, -і, ж. Уласцівасць бескарыснага; непатрэбнасць. У той жа час Клямт з прыкрасцю заўважыў, што некаторыя яго салдаты б'юцца без уздыму, як бы загадзя разумеючы… 371 бескарысны, -ая, -ае. Які не прыносіць карысці; дарэмны. Даўно ўжо кінуў Сымон пісаць заявы ў розныя інстанцыі — гэта была бескарысная работа. Самуйлёнак. 372 бескасцёвы, -ая, -ае. Які не мае касцей, касцяка. 373 бескаштарысны, -ая, -ае. Які не мае каштарысу, робіцца без каштарысу. Бескаштарысныя расходы. 374 бескватэрны, -ая, -ае. Які не мае кватэры. 375 бескілявы, -ая, -ое. Спец. 1. Які не мае кіля. Бескілявая птушка. 2. у знач. наз. бескілявыя, -ых. Падатрад птушак, якія не могуць лятаць (да іх належаць атрады:… 376 бескіслародны, -ая, -ае. Які не мае, не ўтрымлівае ў сабе кіслароду. Бескіслародныя кіслоты. Бескіслароднае асяроддзе. 377 бесклапотнасць, -і, ж. Уласцівасць бесклапотнага; бестурботнасць. Букрэева бесклапотнасць і багатырскі яго сон заспакоілі трохі дзеда Талаша. Колас. Успаміны нагадвалі..… 378 бесклапотны, -ая, -ае. Які не праяўляе клопату, турботы пра свае справы, паводзіны і пад. Ледзь не з першага дня Зіну акружыла самая гарачая хлапечая ўвага. Гэта… 379 бескультурнасць, -і, ж. Адсутнасць усякай культуры; культурная адсталасць. Навекі адыходзяць у нябыт забабоны, цемра, бескультурнасць. Бярозкін. 380 бескурковы, -ая, -ае. Які не мае курка. Бескурковая дубальтоўка.