341 берталетаў, -тава. У выразе: берталетава соль гл. соль. [Ад уласн. імя.] 342 беры-беры, нескл. ж. Захворванне, якое развіваецца ў выніку няправільнага абмену рэчываў пры адсутнасці ў ежы вітаміну B1. [Ад сінгальскага beri — слабасць.] 343 берыл, -у, м. Мінерал, алюмасілікат берылію; каштоўны камень. 344 берылій, -ю, м. Хімічны элемент, лёгкі светла-шэры метал. 345 берэйтар, -а, м. Чалавек, які аб'язджае коней і вучыць верхавой яздзе. [Ням. Bereiter.] 346 берэйтарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да берэйтара. Берэйтарская школа. 347 берэт, -а, М -рэце, м. Круглы, звычайна мяккі без казырка мужчынскі і жаночы галаўны ўбор. На чалавеку быў матроскі нацельнік, з-пад сіняга берэта выбіваліся… 348 бес... прыстаўка (гл. без...). Ужываецца замест “без” перад глухімі зычнымі, напрыклад: бескарыслівы, беспамылковы, бессмяротнасць, бестурботнасць. 349 бесемераванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бесемераваць. 350 бесемераваць, -рую, -руеш, -руе; незак. што. Спец. Атрымліваць сталь з вадкага чыгуну шляхам прадзімання яго паветрам у спецыяльным збудаванні — канвертары. [Ад уласн.… 351 бесемераўскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бесемеравання. Бесемераўскі працэс. // Які атрымліваецца шляхам бесемеравання. Бесемераўская сталь. 352 бесказырка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Шапка без казырка, звычайна ў маракоў. Ідуць у белых бесказырках Па набярэжнай маракі. Звонак. 353 бесказырны, -ая, -ае. Без козыра (у картачнай гульні). 354 бескаляровасць, -і, ж. Уласцівасць бескаляровага. 355 бескаляровы, -ая, -ае. Тое, што і бясколерны. 356 бескампраміснасць, -і, ж. Уласцівасць бескампраміснага. Сцвярджаючы ідэйную бескампраміснасць і маральную сілу свайго героя, Крапіва тым самым выяўляў тыповыя рысы характару… 357 бескампрамісны, -ая, -ае. Які не прызнае кампрамісаў, не ідзе на кампрамісы. Пісьменнік быў бескампрамісны, калі гаворка ішла аб навуковым разуменні не толькі грамадскіх… 358 бескандуктарны, -ая, -ае. Які ажыццяўляецца без кандуктара; які мае адносіны да абслугоўвання пасажыраў без кандуктара. 359 бесканечнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць бесканечнага; адсутнасць пачатку і канца. Бесканечнасць матэрыяльнага свету. // Тое, што не мае канца ці здаецца такім; бясконцасць.… 360 бесканечны, -ая, -ае. 1. Які не мае пачатку і канца (у прасторы і часе). Час і прастора бесканечныя. 2. Празмерна доўгі, шырокі, глыбокі, працяглы і пад. Зноў…