421 беспрабудны, -ая, -ае. Моцны, непрабудны (звычайна пра сон). Вёска, натаміўшыся за дзень, спала глыбокім, беспрабудным сном. Сачанка. // перан. Пастаянны, бесперапынны.… 422 беспрадметнасць, -і, ж. Уласцівасць беспрадметнага. 423 беспрадметны, -ая, -ае. Які не мае пэўнай мэты, зместу. Аўтар не палічыўся з жыццёвай логікай фактаў, і алегорыя ў яго творы стала беспрадметнай. Казека. 424 беспрасветнасць, -і, ж. Уласцівасць беспрасветнага. Паэзія Купалы, як і Багушэвіча, наскрозь сацыяльная, грамадзянская, матывы мужычай нядолі, злыбеды, цяжкай беспрасветнасці… 425 беспрасветны, -ая, -ае. 1. Без прасвету, вельмі цёмны. Беспрасветная ноч. // Бясконцы, густы (пра дождж, туман і пад.). Зноў дажджы, нудныя, халодныя, беспрасветныя.… 426 беспрасвецце, -я, н. Адсутнасць надзеі на лепшую будучыню; цемра, галеча. А калі над краем Легла згубай Ноч Глухога беспрасвецця, Скрозь пачулі — Хлопчык трубіць На… 427 беспрацоўе, -я, н. Наяўнасць людзей, якія не маюць пастаяннага заработку. Наяўнасць супярэчнасці паміж спажываннем і вытворчасцю, паміж імкненнем капіталізму бязмежна… 428 беспрацоўны, -ая, -ае. Пазбаўлены работы, заработку, а таксама магчымасці атрымаць (у капіталістычных краінах) пастаянны заработак. У кішэні ляжалі дакументы на імя… 429 беспрацэнтны, -ая, -ае. На які не налічваюцца працэнты. Беспрацэнтная пазыка. 430 беспрыбытковасць, -і, ж. Уласцівасць беспрыбытковага. 431 беспрыбытковы, -ая, -ае. Які не дае прыбытку, нявыгадны. Беспрыбытковы гандаль. 432 беспрыназоўнікавы, -ая, -ае. Спец. Які ўтвараецца або ажыццяўляецца без выкарыстання прыназоўніка. Беспрыназоўнікавае словаспалучэнне. Беспрыназоўнікавае кіраванне. 433 беспрынцыповасць, -і, ж. Уласцівасць беспрынцыповага. Беспрынцыповасць паводзін. 434 беспрынцыповы, -ая, -ае. Які не мае, не выражае пэўных прынцыпаў, пазбаўлены маральных асноў. Беспрынцыповы чалавек. Беспрынцыповы падбор кадраў. Беспрынцыповае рашэнне.… 435 беспрыпыначны, -ая, -ае. Які не робіць прыпынкаў; які не мае перапынкаў у руху, у дзеянні. 436 беспрыставачны, -ая, -ае. Які не мае пры сабе прыстаўкі. Беспрыставачны дзеяслоў. Беспрыставачная аснова. 437 беспрытомнасць, -і, ж. Уласцівасць беспрытомнага; адсутнасць прытомнасці. Праціснуўшыся паўз цэглу і абадраўшыся да крыві, Чыжык застагнаў ад болю і зноў у беспрытомнасці… 438 беспрытомны, -ая, -ае. Які страціў прытомнасць. Аварыйная служба выкапала з-пад пароды Мацюка яшчэ жывога, але беспрытомнага. Сабаленка. / у знач. наз. беспрытомны,… 439 беспрытульнасць, -і, ж. Стан беспрытульнага; наяўнасць безнаглядных, беспрытульных дзяцей. Барацьба з беспрытульнасцю. 440 беспрытульнік, -а, м. Бяздомнае дзіця, падлетак, якія страцілі сям'ю або адарваліся ад яе і жывуць на вуліцы без догляду і выхавання. Тое, што .. [ахоўнікі] ўбачылі,…