281 беляшы, -оў; адз. бяляш, беляша, м. Печаныя круглыя адкрытыя піражкі з мясной начынкай. 282 бемоль, -я, м. 1. Нотны знак, які азначае паніжэнне гуку на паўтона. 2. у знач. нескл. прым. (пасля назвы ноты). З паніжэннем. Рэ бемоль. [Фр. bémol.] 283 бемольны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бемоля. Бемольныя гамы. 284 бемскі, -ая, -ае. У выразе: бемскае шкло (дакладней багемскае шкло) — устарэлая назва тоўстага, буйнапамернага шкла высокай якасці. 285 бенгалец гл. бенгальцы. 286 бенгалка гл. бенгальцы. 287 бенгальскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бенгальцаў, належыць ім. Бенгальская літаратура. Бенгальская мова. // Такі, як у бенгальцаў, уласцівы ім. Бенгальскія… 288 бенгальцы, -аў; адз. бенгалец, -льца, м.; бенгалка, -і, ДМ -лцы; мн. бенгалкі, -лак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Бангладэш. 289 бенедыкцін, -у, м. Гатунак французскага лікёру. [Фр. bénédictine.] 290 бенефіс, -у, м. Спектакль, збор з якога ідзе на карысць аднаго з удзельнікаў. // Спектакль у гонар аднаго з заслужаных удзельнікаў. [Ад фр. bénéfice — прыбытак,… 291 бенефісны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бенефісу. Бенефісны спектакль. 292 бенефіцый, -ю, м. Адна з форм зямельнага ўладання ў эпоху феадалізму. Спачатку ўсім ім [дружыннікам — любімцам караля] у большасці дараваліся ўчасткі народнай зямлі,… 293 бенефіцыянт, -а, М -нце, м. Артыст, на карысць якога даецца бенефіс, бенефісны спектакль. 294 бенефіцыянтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бенефіцыянт. 295 бенза... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: бензін, бензінавы, напрыклад: бензабак, бензакалонка, бензасховішча. 296 бензабак, -а, м. Пасудзіна для вадкага паліва ў якой-н. машыне, самалёце і пад. 297 бензавоз, -а, м. Аўтацыстэрна для перавозкі бензіну. Шуганула з кустоў высока ў гору полымя — загарэліся бензавозы. Хомчанка. 298 бензазаправачная, -ай, ж. Бензазаправачная станцыя. 299 бензазаправачны, -ая, -ае. Прызначаны для запраўкі машын вадкім палівам. Бензазаправачная калонка. 300 бензазапраўка, -і, ДМ -раўцы; Р мн. -равак; ж. Запраўка машын бензінам.