221 белакапыты, -ая, -ае. У якога белыя капыты. Белакапыты конь. 222 белакачанны, -ая, -ае. Пра капусту, якая ў працэсе росту і развіцця ўтварае белы качан. Белакачанная капуста. 223 белакоры, -ая, -ае. З белай карой. Над Абалянкаю сяло, дзе белакорая, адна, як ветразь ранніх зім і лет, стаіць бярозка ля акна, з якога мне адкрыўся свет. Вялюгін.… 224 белакроўе, -я, н. Захворванне сістэмы крывятворных органаў; лейкемія. 225 белакрылы, -ая, -ае. З белымі крыламі. І вось з шалёнай сілаю Пад сонцам залатым Галубка белакрылая Ляціць, ляціць за ім. Хведаровіч. 226 белакудранік, -у, м. Шматгадовая травяністая ці кустовая расліна сямейства губакветных з белымі, блакітна-ружовымі або чырвона-фіялетавымі кветкамі; выкарыстоўваецца… 227 белакуры, -ая, -ае. З светлымі валасамі. Высокі белакуры мужчына ў блакітнай тэнісцы запрасіў нас у сваю каюту. Грахоўскі. // Светларусы (пра валасы). 228 белалісты, -ая, -ае. Пра расліну, у якой лісце з белым адлівам. Белалістая таполя. 229 белалобы, -ая, -ае. З белым ілбом; з белай плямай на лбе. Белалобаю .. [карову] празвалі за вялікую белую пляму на лбе. Шуцько. 230 беланогі, -ая, -ае. З белымі нагамі. Капытамі білі коні — Беланогія данцы... Глебка. / у перан. ужыв. Беланогія бярозы Падышлі да ручая, Расчасалі свае косы,… 231 белапалякі, -аў; адз. белапаляк, -а, м.Гіст. Польскія легіёны, якія ў 1918 г. выступілі супраць Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, а таксама ўзброеныя сілы буржуазна-памешчыцкай… 232 белапанскі, -ая, -ае. У выразе: белапанская Польшча — неафіцыйная назва буржуазна-памешчыцкай Польшчы 1918-1939 гг. 233 белапенны, -ая, -ае. Паэт. Пакрыты белай пенай. Узлаваўся Дняпро сумленны, Пасівелы ён стаў, белапенны, Пакрышыў ён бераг каменны. Зарыцкі. // Падобны на белую… 234 белапёры, -ая, -ае. Які мае белае пер'е. Жыла на высачэзнай бярозе гэтая лагодная і дружная сям'я белапёрых птушак. М.Ткачоў. 235 белапольскі, -ая, -ае. Які меў дачыненне да белапалякаў. Белапольскі фронт. Белапольская акупацыя. 236 беларус гл. беларусы. 237 беларусазнаўства, -а, н. Сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, мову, пісьменнасць і культуру беларусаў. 238 беларусізм, -а, м. Слова або выраз, запазычаны якой-н. мовай з беларускай. 239 беларусіст, -а, М -сце, м. Спецыяліст у галіне беларусістыкі. 240 беларусістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Тое, што і беларусазнаўства.