181 бей, бея, м. Тытул дробных феадалаў або службовых асоб у некаторых краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу. // Асоба, якая мае такі тытул. // Дадатак да імя… 182 бейка, -і, ДМ -йцы; Р мн. беек; ж. Палоска тканіны, якая нашываецца зверху на плацце або ўшываецца ў шво. Нашыць бейку. 183 бейсбаліст, -а, М -сце, м. Ігрок у бейсбол. 184 бейсбалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бейсбаліст. 185 бейсбол, -а, м. Спартыўная камандная гульня з мячом і бітой, якая нагадвае лапту. [Англ. base-ball.] 186 бейсбольны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бейсбола. Бейсбольная пляцоўка. 187 бейт, -а, М бейце, м. Спец. Від вершаванай страфы ў паэзіі народаў Усходу, які ўяўляе сабой двухрадкоўе. 188 бек, -а, м. Тое, што і б е й. 189 бекар, -а, м. 1. Нотны знак, які адмяняе дзеянне папярэдняга дыеза ці бемоля і аднаўляе асноўнае значэнне ноты. 2. у знач. нескл. прым. (пасля назвы ноты).… 190 бекеша, -ы, ж. Мужчынскае паліто старадаўняга крою са зборкамі ў таліі. Адзін з .. [мужыкоў], чорнабароды, у шэрай, вузкай па таліі бекешы гаварыў гучна, нібы… 191 бекон, -у, м. Прасоленая або правэнджаная маладая свініна асобага прыгатавання. [Англ. bacon.] 192 беконны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бекону; які служыць для прыгатавання бекону. Беконная свініна. // Які займаецца прыгатаваннем бекону. Беконная фабрыка.… 193 бела... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) слову белы (у 1, 2 знач.), напрыклад: белабароды, белабокі, белазубы; 2) слову… 194 белабароды, -ая, -ае. З белай барадой. Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам. Колас. 195 белабілетнік, -а, м. Разм. Той, хто мае белы білет; вызвалены ад вайсковай службы. Бацька быў белабілетнік, не прыгодны да воінскай павіннасці па стану здароўя, таму… 196 белабокі, -ая, -ае. З белымі бакамі. Белабокія лайнеры горда плывуць міма, не прыстаючы да маленькага прычала. Карамазаў. 197 белабочка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінаў; звычайны дэльфін. 198 белабровы, -ая, -ае. У якога белыя, светлыя бровы. Шафёр, малады белабровы хлопец, з ледзь прыкметным пушком над верхняй губою, глядзеў здзіўлена. Мележ. 199 белабрысы, -ая, -ае. Разм. У якога белыя, светлыя бровы, вейкі і валасы. Ля прычалу проста на мурагу сядзелі дзве жанчыны і белабрысы хлопец. Асіпенка. // Вельмі… 200 белавалосы, -ая, -ае. У якога светлыя валасы. Белавалосая дзяўчынка.