121 беззаконнасць, -і, ж. Уласцівасць беззаконнага; беззаконне. 122 беззаконне, -я, н. 1. Адсутнасць ці парушэнне законнасці. Поўнае беззаконне. 2. Беззаконнае дзеянне. Чыніць беззаконне. 123 беззаконны, -ая, -ае. Які супярэчыць закону, законнасці. Беззаконны ўчынак. 124 беззапаветнасць, -і, ж. Уласцівасць беззапаветнага; самаадданасць. 125 беззапаветны, -ая, -ае. Які аддаецца поўнасцю, да самазабыцця чаму-н.; самаадданы. Беззапаветнае служэнне Радзіме. 126 беззваротнасць, -і, ж. Уласцівасць беззваротнага (у 1 знач.). 127 беззваротны, -ая, -ае. 1. Такі, якога нельга вярнуць; згублены, страчаны назаўсёды. Што ж твае вочы слязамі гараць, Па беззваротнай сумуюць вясне? Танк. [Доктар… 128 беззмястоўнасць, -і, ж. Уласцівасць беззмястоўнага. Бяззмястоўнасць выступлення. 129 беззмястоўны, -ая, -ае. Бедны думкамі, нецікавы. Беззмястоўны твор. 130 беззямелец, -льца, м. Тое, што і беззямельнік. У Скіп'ёўскім Пераброддзі аселі і забудаваліся пасля восені дзевяцьсот семнаццатага года тутэйшыя беззямельцы. Чорны.… 131 беззямелле, -я, н. Адсутнасць або недахоп зямлі, неабходнай для жыцця чалавека. Кравец Самабыль радзіўся і вырас у вёсцы. Прафесіі свае не любіць: горкая бядота,… 132 беззямельнік, -а, м. Разм. Беззямельны селянін. Два гады бадзяўся Тодар па маёнтках, бяздомнік, беззямельнік. Чарнышэвіч. 133 беззямельны, -ая, -ае. Які не мае ўласнага ўчастка зямлі, неабходнага для вядзення гаспадаркі. Высвятляецца, што Леапольд Гушка — патомак сілезскіх ткачоў, беззямельны… 134 безліч, -ы, ж.; ліч. Незлічонае мноства, вялікая колькасць. Безліч бароў і рачулак, што звоняць бясконца, Цёмным куткам несучы прамяністае сонца. Куляшоў. На… 135 безлічны, -ая, -ае. Якому няма ліку, незлічоны. А хан Кайдан, аблюбаваўшы ўзгорак, глядзіць, як іскры безлічных кастроў губляюцца, сатлеўшы паміж зорак, над вострымі… 136 безлюдзь, -і, ж. Разм. Адсутнасць людзей; бязлюддзе. Навокала безлюдзь і цьма, І толькі кігікаюць совы. Колас. 137 безмаёнткавы, -ая, -ае. Які не мае або не атрымаў маёнтка. Безмаёнткавы дваранін. 138 безмарозны, -ая, -ае. Які не ведае маразоў. Безмарозная пара. 139 безматорны, -ая, -ае. Які працуе без матора. Безматорны апарат. 140 безмеж, -ы, ж. Бязмежная прастора, бязмежжа. Апалена сонцам кавыльная безмеж, Паўсвету — не меней у стэпе размесціш. Калачынскі.