141 безнагляднасць, -і, ж. Стан безнагляднага; адсутнасць нагляду за кім-, чым-н. Барацьба з дзіцячай безнагляднасцю. 142 безнаглядны, -ая, -ае. Пазбаўлены неабходнага нагляду, назірання. 143 безнадзейнасць, -і, ж. Уласцівасць безнадзейнага; безвыходнасць. Безнадзейнасць справы. Безнадзейнасць мары. // Адсутнасць надзеі. Былі ў іх [герояў] і спады, і пад'ёмы… 144 безнадзейны, -ая, -ае. Які не пакідае надзеі, не дазваляе разлічваць на добры канец або паляпшэнне чаго-н. Людзям уласціва змагацца і перамагаць нават там, дзе справа… 145 безназоўны, -ая, -ае. Які не мае назвы. Асабліва моцна адчуваеш восень тут, на беразе безназоўнага ліменскага возера, да якога ад маёй леснічоўкі крокаў дзвесце.… 146 безнайменны, -ая, -ае. У выразе: безнайменны лік — лік, які не мае пры сабе назвы адзінкі вымярэння (напрыклад: тры, пяць, васемнаццаць). 147 безнасенка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Сорт грушы без зярнят. 148 безнасенны, -ая, -ае. Які не мае зярнят, насення. Безнасенныя плады. 149 безнаяўны, -ая, -ае. Які выконваецца без наяўных грошай шляхам пераводу грашовых сродкаў з рахунку плацельшчыка на рахунак крэдытора. Безнаяўны разлік. 150 безразважна. 1. Прысл. да безразважны. 2. у знач. вык. Неразумна, неабдумана. 151 безразважнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць безразважнага. Безразважнасць рашэння. 2. Схільнасць да неабдуманых учынкаў, рашэнняў. Яе [Джуліі] безразважнасць злавала хлопца.… 152 безразважны, -ая, -ае. Такі, паводзіны, учынкі якога не кантралююцца розумам, развагай. Безразважны чалавек. // Уласцівы такому чалавеку. Безразважны ўчынак. Безразважная… 153 безразмерны, -ая, -ае. Які выкарыстоўваецца для некалькіх сумежных размераў (звычайна пра шкарпэткі, панчохі). 154 безрукаўка, -і, ДМ -ўцы; Р мн. -кавак; ж. Куртка або кофта без рукавоў. Цяпер, калі “рэдактар” скінуў кубанку, шынель і ў чорнай аўчыннай безрукаўцы паўзверх гімнасцёркі… 155 безрулявы, -ая, -ое. Спартыўная (акадэмічная) лодка для двух весляроў без рулявога. 156 безрысорны, -ая, -ае. Які не мае рысор. Безрысорная брычка. 157 безуважлівасць, -і, ж. Уласцівасць безуважлівага. 158 безуважлівы, -ая, -ае. Тое, што і безуважны. 159 безуважнасць, -і, ж. Уласцівасць безуважнага; абыякавыя, раўнадушныя адносіны да каго-, чаго-н. Кацярына бачыла Андрыянаву безуважнасць да сябе. Марціновіч. Дзед Піліп… 160 безуважны, -ая, -ае. Які не праяўляе ніякай цікавасці да каго-, чаго-н.; раўнадушны. Не падымаючы вачэй, з апушчанай галавой рушыў Саўка з лесу.. Ён быў дужа стомлены,…