101 бездаглядны, -ая, -ае. Пакінуты без догляду; закінуты. Бездаглядная жывёла. 102 бездажджоўе, -я, н. Разм. Засушлівае надвор'е. 103 бездакорнасць, -і, ж. Уласцівасць бездакорнага; беззаганнасць. Любіў.. [Доўнар] Пазняка за сціпласць, за выразную строгую прынцыповасць, за шчырую патрэбу служыць партыі,… 104 бездакорны, -ая, -ае. Які не выклікае дакору; беззаганны. Бездакорны чалавек. Бездакорная праца. 105 бездань, -і, ж. 1. Бяздонная прорва, невымерная глыбіня. Вузкая дарога пятляла сярод гор і раптам кідалася ўніз, нібы спяшаючыся на Чортаў мост, каб абысці багну… 106 бездапаможнасць, -і, ж. Стан бездапаможнага. Першы раз баявы камандзір адчуў сваю бездапаможнасць; на яго вачах паміраў самы родны, блізкі чалавек, а ён не ведаў, што… 107 бездапаможны, -ая, -ае. Які не можа сам, сваімі сіламі справіцца з чым-н.; які мае патрэбу ў дапамозе; слабы. Маленькі чалавечак, загорнуты ў прасцірадла, захутаны… 108 бездар, -ы, ж. Разм. Бяздарны, няздатны чалавек. Глухмень, правінцыі дакука — Паняцце бездараў пустых. І там, там творыцца навука, Калі к навуцы здатны ты. Бачыла.… 109 бездараж, -ы, ж. Адсутнасць або недахоп добраўпарадкаваных дарог для язды. Цяжка было ісці па бездаражы танкам Шутава. Мележ. Бясконца снавалі, пераадольваючы… 110 бездарожжа, -а, н. Тое, што і бездараж. [Сястра] не магла даўмецца, адкуль я ўзяўся ў такую непагадзь і бездарожжа. Скрыган. 111 бездарожны, -ая, -ае. Такі, дзе няма праезных або добраўпарадкаваных дарог. У нас за якую адну пяцігодку гарады вырастаюць.. І дзе? У бездарожных стэпах, у непраходнай… 112 бездаходны, -ая, -ае. Які не дае даходу. 113 бездухоўнасць, -і, ж. Беднасць духоўнага свету, нізкі ўзровень маральных, інтэлектуальных патрэбнасцей, норм. 114 бездэфектны, -ая, -ае. Які не дае, не мае дэфектаў, браку. Бездэфектны выраб прадукцыі. 115 бездэфіцытны, -ая, -ае. Які не мае, не дае дэфіцыту. Бездэфіцытнае прадпрыемства. 116 безжурботны, -ая, -ае. Які праходзіць без журбы і смутку, радасны. Безжурботнае жыццё. 117 безжыццёвы, -ая, -ае. 1. Пазбаўлены жыцця, мёртвы. Візэнер з жудасцю адпіхнуў ад сябе ўжо безжыццёвае цела. Шамякін. 2. Нерухомы, вялы, малавыразны. Правая рука… 118 беззабаронны, -ая, -ае. Адкрыты, дазволены. 119 беззаганнасць, -і, ж. Уласцівасць беззаганнага; бездакорнасць. Аўтапрабег паказаў высокую эканамічнасць і беззаганнасць механізмаў. “Беларусь”. 120 беззаганны, -ая, -ае. Які не мае заганаў, недахопаў; бездакорны па якасці. Беззаганная прадукцыя. Беззаганны верш. Беззаганная ідэя. Беззаганны характар. // Выдатны,…