41 безабпальны, -ая, -ае. У тэхніцы — які атрымліваецца на аснове, як правіла, абпаленай сыравіны, без далейшага абпальвання. Безабпальныя вогнетрывалыя вырабы. 42 безаварыйнасць, -і, ж. Уласцівасць безаварыйнага. 43 безаварыйны, -ая, -ае. Які не меў аварый, крушэнняў; які не суправаджаецца аварыямі. Безаварыйная праца. Безаварыйны рух. 44 безагаворачнасць, -і, ж. Безумоўнасць, беспярэчнасць. 45 безагаворачны, -ая, -ае. Не абмежаваны ніякімі ўмовамі, безумоўны, беспярэчны. Безагаворачная капітуляцыя. 46 безадвальны, -ая, -ае. 1. Звязаны з апрацоўкай глебы, пры якой пласт не пераварочваецца. Безадвальнае ворыва. 2. Прызначаны для такой апрацоўкі глебы. Безадвальны… 47 безадгаворачны, -ая, -ае. Які робіцца без адгаворак; беспярэчны. 48 безадказнасць, -і, ж. Уласцівасць безадказнага; адсутнасць адказнасці. Безадказнасць — вораг поспеху. 49 безадказны, -ая, -ае. 1. Які не нясе адказнасці ні перад кім. [Галавенька Громаву:] — Безадказны ты нейкі, папраўдзе, як малое дзіця. Лупсякоў. // Які не стрымліваецца… 50 безадкладнасць, -і, ж. Уласцівасць безадкладнага. Безадкладнасць справы. 51 безадкладны, -ая, -ае. Такі, выкананне, ажыццяўленне якога не церпіць адкладу. Безадкладная задача. 52 безадмоўнасць, -і, ж. Уласцівасць безадмоўнага. Безадмоўнасць работы агрэгата. 53 безадмоўны, -ая, -ае. 1. Які не мае перашкод у рабоце; спраўны. Безадмоўная работа механізма. 2. Тое, што і безадказны (у 3 знач.). 54 безадноснасць, -і, ж. Уласцівасць безадноснага. 55 безадносны, -ая, -ае. Які ацэньваецца, разглядаецца незалежна ад якіх-н. умоў; абсалютны. 56 безадрыўны, -ая, -ае. Які адбываецца без адрыву ад асноўнай дзейнасці, без спынення. Безадрыўнае навучанне. 57 безадходны, -ая, -ае. Спец. Які не дае адходаў у вытворчым працэсе. Вялікую эканамічную і экалагічную выгаду нясе народнай гаспадарцы ўкараненне безадходных тэхналогій.… 58 безазёрны, -ая, -ае. Пра край, мясцовасць, дзе няма азёраў. 59 безалкагольны, -ая, -ае. Які не змяшчае ў сабе алкаголю. Безалкагольны напітак. 60 безапеляцыйнасць, -і, ж. Уласцівасць безапеляцыйнага.