81 безвыходнасць, -і, ж. Уласцівасць безвыходнага, адсутнасць выхаду. Фінал паэмы, у якім пераадольвалася гэта трагічная безвыходнасць.. быў.. звязаны з ідэйна-палітычным… 82 безвыходны, -ая, -ае. Пра становішча, з якога няма выхаду. Вася Крайко ў безвыходным становішчы застаўся ў лесе, акружаны фашыстамі. Дзюбайла. // Вельмі цяжкі,… 83 безгаловы, -ая, -ае. 1. Які не мае галавы; пазбаўлены галавы. 2. перан. Пра чалавека з невялікімі разумовымі здольнасцямі. Вось сапраўды, Калі хто безгаловы,… 84 безгалоссе, -я, н. Адсутнасць гукаў, цішыня. І бацька твой пайшоў на дно. І човен згніў, згнілі і вёслы: і берагоў маіх радно яго адпела безгалоссем. Дудар. Пустэча,… 85 безгалосы, -ая, -ае. 1. З дрэнным, слабым голасам. Безгалосы спявак. // Які страціў голас. Безгалосы чалавек. 2. Уст. Які не мае права голасу. [Настаўнік:] —… 86 безгалоўе, -я, н. 1. Пра адсутнасць добрага кіраўніцтва, разумнай галавы. [Сяргей:] — І ты, Макар, пра гэта падумай. Не век жа табе звекаваць у гэтым безгалоўі.… 87 безгаспадарлівасць, -і, ж. Уласцівасць безгаспадарлівага; няздольнасць умела і эканомна кіраваць гаспадаркай. Вось яму [старшыні суседняга калгаса] “Сокала” пасылаць не… 88 безгаспадарлівы, -ая, -ае. Які не ўмее разумна і эканомна жыць, весці сваю гаспадарку. // Неэканомны, нерацыянальны. 89 безгаспадарнасць, -і, ж. Уласцівасць безгаспадарнага (у 2 знач.). 90 безгаспадарны, -ая, -ае. 1. Які не мае гаспадара, які нікому не належыць. Безгаспадарная маёмасць. 2. Тое, што і безгаспадарлівы. 91 безгаспадарчасць, -і, ж. Уласцівасць безгаспадарчага. 92 безгаспадарчы, -ая, -ае. Тое, што і безгаспадарлівы. 93 безграшовы, -ая, -ае. Які ажыццяўляецца без грошай, шляхам безнаяўных або натуральных разлікаў. Безграшовы разлік. 94 безграшоўе, -я, н. Разм. Недахоп грошай або адсутнасць іх у каго-н. 95 безгрунтоўнасць, -і, ж. Уласцівасць безгрунтоўнага; неабгрунтаванасць. 96 безгрунтоўны, -ая, -ае. Які ні на што не апіраецца; неабгрунтаваны. Безгрунтоўны доказ. 97 безгустоўнасць, -і, ж. Адсутнасць добрага густу, пачуцця прыгожага; праяўленне дрэннага густу. Літаратуршчына і безгустоўнасць часам трапляюць і.. ў нядрэнныя вершы.… 98 безгустоўны, -ая, -яе. Які не мае мастацкага густу. Безгустоўны чалавек. // Які не адпавядае запатрабаванням добрага густу. 99 безгустоўшчына, -ы, ж. Разм. Выяўленне безгустоўнасці. [Несцер Іпатавіч:] — Я падаю цалкам гэтую песню, як прыклад безгустоўшчыны і мяшчанства, як прыклад замаскіраванага… 100 бездагляднасць, -і, ж. Уласцівасць бездагляднага.