161 безудзельнасць, -і, ж. Уласцівасць безудзельнага; раўнадушнасць. Даччына безудзельнасць прайшла міма Арынінай увагі, і яна спакойна села на канапу. Карпаў. 162 безудзельны, -ая, -ае. Які не прымае ніякага ўдзелу ў чым-н.; абыякавы да ўсяго. Аўтар як быццам быў зусім безудзельны да таго, што чытаў, што ажыло пад яго пяром,… 163 безуладдзе, -я, н. Адсутнасць дзяржаўнай улады; адсутнасць кіраўніцтва. У Журавічах, якія ад Альхова за дваццаць вёрст, безуладдзе... Навуменка. // Адсутнасць здольнасці… 164 безуладны, -ая, -ае. Які не мае ўлады, які страціў уладу. Безуладны кароль. // Які не здольны валодаць сабой. — Ха-ха-ха-ха! — засмяялася Мая і, безуладная ад… 165 безумоўна. 1. Прысл. да безумоўны. 2. у знач. пабочн. Бясспрэчна, канечне. [Веры], безумоўна, найбольш імпанаваў Андрэй Шыбянкоў, але яна ні ў чым гэтага не выяўляла.… 166 безумоўнасць, -і, ж. Уласцівасць безумоўнага. Безумоўнасць вываду. 167 безумоўны, -ая, -ае. 1. Не абмежаваны якімі-н. умовамі; поўны, безагаворачны. Безумоўнае абавязацельства. 2. Бясспрэчны, несумненны. Безумоўная ўдача. Безумоўны… 168 безупынку, прысл. Тое, што і безупынна. Сеяў нудны дождж, той дождж, які можа ліць безупынку і дзень, і два, і месяц. Мележ. 169 безупынна. Прысл. да безупынны. Вялікі доктар — час — спакойна і безупынна ідзе па свеце і лечыць, і гоіць. Чорны. Да апошняга біў сінявокі юнак, аўтамат лескатаў… 170 безупыннасць, -і, ж. Уласцівасць безупыннага. Безупыннасць біялагічнага працэсу. 171 безупынны, -ая, -ае. Пастаянны, бесперапынны. Бабка Наста гаварыла доўга і многа.. Гутарка лілася безупынным зацяжным восенскім дожджыкам. Колас. У вершалінах старых… 172 безусадачны, -ая, -ае. Спец. Які не памяншае сваіх памераў пры эксплуатацыі, не дае ўсадкі (пра тканіны). Безусадачная матэрыя. 173 безуцешны, -ая, -ае. Які не мае ўцехі, якога нельга паслабіць, зменшыць уцехаю. Безуцешная туга. □ Ачнулася толькі пад вечар яна У змрочным палацы Барыны З бядою… 174 безыдэйнасць, -і, ж. Уласцівасць безыдэйнага; адсутнасць ідэйнасці. Барацьба з безыдэйнасцю. 175 безыдэйны, -ая, -ае. Такі, у якім адсутнічае ідэйнасць. Безыдэйны твор. 176 безыменны, -ая, -ае. Які не мае імя, назвы або яны не вядомыя. [Яраш:] — Я звярнуў у вузкі безыменны завулак, па якім некалі хадзіў да ракі. Шамякін. Безыменнай,… 177 безыніцыятыўнасць, -і, ж. Уласцівасць безыніцыятыўнага; адсутнасць ініцыятывы. 178 безыніцыятыўны, -ая, -ае. Які не праяўляе ініцыятывы; пасіўны. Безыніцыятыўны працаўнік. 179 безэ, нескл., н. Лёгкае пірожнае з узбітых яечных бялкоў і цукру. [Ад фр. baiser — пацалунак.] 180 без'языкі, -ая, -ае. 1. Які не валодае мовай, нямы. Пакута плёскае праз край! А ты глядзі і не зважай! А ты маўчы, як без'языкі! Колас. // Які дрэнна, невыразна…