201 белаваты, -ая, -ае. Трохі белы, не зусім белы. Неба было яснае, спакойнае. Там-сям стаялі камячкі белаватых хмурынак, як адзнакі добрае пагоды. Колас. 202 белавусы, -ая, -ае. У якога светлыя або сівыя вусы. Віславухі, белавусы, стары Вінцэнты стаяў за лесам на дарозе. Чорны. 203 белавы, -ая, -ое. Перапісаны на чыста; проціл. чарнавы. У фондах музея Купалы захоўваюцца белавы і два чарнавыя аўтографы верша “Крым”. “Маладосць”. 204 белагаловы, -ая, -ае. У якога галава са светлымі або сівымі валасамі. Вы таксама памятаць павінны Хлапчукоў белагаловых, нас. Смагаровіч. 205 белагвардзеец, -дзейца, м. Той, хто змагаўся ў радах белай гвардыі супраць Савецкай улады, а таксама член антысавецкай контррэвалюцыйнай ваеннай арганізацыі; контррэвалюцыянер.… 206 белагвардзейка, -і, ДМ -дзейцы; Р мн. -дзеек; ж. Жан. да белагвардзеец. 207 белагвардзейскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да белагвардзейцаў; контррэвалюцыйны. Белагвардзейскія банды. 208 белагвардзейшчына, -ы, ж., зб. Белагвардзейцы, контррэвалюцыянеры. — Цяпер, таварышы, становішча такое, — пачаў.. [Рыгор], — што як ніколі яшчэ за ўвесь час грамадзянскай… 209 белагруды, -ая, -ае. У якога белыя грудзі. Будуць вечна сады расцвітаць, Белагрудыя ластаўкі лётаць. Панчанка. 210 белагрывы, -ая, -ае. У якога белая грыва. Белагрывы конь. 211 беладонна, -ы, ж. 1. Шматгадовая травяністая ядавітая расліна сямейства паслёнавых з чорнымі ягадамі. 2. Лякарства з карэнняў і лісцяў гэтай расліны. [Іт. belladonna… 212 беладрэўны, -ая, -ае. Які зроблены з дрэва без паліроўкі і фанернага аздаблення. // У якім вырабляюцца падобныя вырабы. Беладрэўны цэх. 213 беладрэўшчык, -а, м. Сталяр, які вырабляе простую непаліраваную мэблю з дрэва без фанернага аздаблення. 214 беладушка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Млекакормячая жывёліна роду куніц (з белай плямай на горле); каменная куніца. 215 белаз, -а, м. Шматтонны грузавы аўтамабіль, які выпускаецца Беларускім аўтамабільным заводам. 216 белазоры, -ая, -ае. Абл. Светлы (пра вочы). Вочы белазорыя Упіваюць сінь. Глебка. Перад ім [Уладзікам], як жывы, стаяў.. Хмялевіч — вуграваты, асмуглы твар, белазорыя… 217 белазубка, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. Млекакормячая жывёліна сямейства землярыек (нагадвае мыш, корміцца насякомымі). 218 белазубы, -ая, -ае. У якога вельмі белыя зубы. Красуня белазубая Йдзе да сваёй ракі, Нялюбаму ці любаму Ў ёй мые ручнікі? Пысін. 219 белакаменны, -ая, -ае. Паэт. Пабудаваны з белага каменю. Белакаменны палац. // Які складаецца з пабудоў такога каменю. Белакаменны горад. 220 белакапытнік, -у, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з духмянымі чырвонымі, бела-жоўтымі або брудна-пурпуровымі кветкамі.