241 беларуска гл. беларусы. 242 беларускамоўны, -ая, -ае. Уласцівы асяроддзю, дзе ўжываецца беларуская мова. Данесці да беларускамоўнага чытача хараство рускай паэзіі. Гілевіч. 243 беларускі, -ая, -ае. Які мае адносіны да беларусаў, Беларусі. Беларускі народ. Беларуская мова. Беларуская літаратура. Беларускі акцэнт. 244 беларусы, -аў; адз. беларус, -а, м.; беларуска, -і, ДМ -цы; мн. беларускі, -сак; ж. Адзін з усходнеславянскіх народаў, які складае асноўнае насельніцтва Беларускай… 245 беларучка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; м. і ж. Той, хто з пагардай ставіцца да фізічнай працы або не прывык да сур'ёзнай работы. Рука ў хлопца мазолістая, працавітая… 246 беларыбіца, -ы, ж. Каштоўная серабрыстага колеру рыба сямейства ласасёвых. 247 беласнежны, -ая, -ае. Падобны колерам на снег, вельмі белы. І песням першы раз сягоння Такая шыр, такі прастор! Пяеш унізе — яна звоніць На грані беласнежных гор.… 248 беластволы, -ая, -ае. У якога белы ствол. Бярэзнік беластволы пад зарой Звініць, умыты чыстаю расой, Пакуль карэнні п'юць зямныя сокі. Бялевіч. 249 беласценны, -ая, -ае. З белымі сценамі; які складаецца з такіх пабудоў. Выплыў насустрач палац беласценны. Цвірка. Нібы з дзівоснай казкі ўстае перад вачамі новы… 250 белата, -ы, ДМ -лаце, ж. Разм. Тое, што і белізна. 251 белатвары, -ая, -ае. З вельмі белым тварам. Паненка была высокая, белатварая, чорнавалосая, у доўгім белым плацці. Асіпенка. 252 белатурка, -і, ДМ -рцы, ж. Спец. Гатунак яравой пшаніцы; арнаутка. 253 белахвосты, -ая, -ае. З белым хвастом. 254 белацелы, -ая, -ае. З белым целам. Заяц стаяў голы па пояс, белацелы, худы, з вострымі плячамі. Хомчанка. 255 белашвачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Жанчына, якая займаецца шыццём бялізны. 256 белашвейны, -ая, -ае. Які мае адносіны да шыцця бялізны, звязаны з шыццём бялізны. Белашвейнае атэлье. 257 белаэмігрант, -а, М -нце, м. Удзельнік контррэвалюцыйнай барацьбы супраць Савецкай улады, які ў першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі выехаў з Савецкай Расіі за… 258 белаэмігрантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да белаэмігрант. 259 белаэмігрантшчына, -ы, ж., зб. Разм. Белыя эмігранты; контррэвалюцыянеры, якія эмігрыравалі з Савецкай Расіі. 260 белаэмігранцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да белаэмігрантаў, уласцівы ім. Белаэмігранцкая газета.