261 белены, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад бяліць. 2. у знач. прым. Памазаны мелам; пабелены. Беленыя сцены. Беленая хата. 3. у знач. прым. Выбелены. Беленае… 262 белетрызаваны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад белетрызаваць. 2. у знач. прым. Пададзены ў выглядзе мастацкага твора. Белетрызаваная біяграфія. 263 белетрызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак. Падаць (падаваць) у выглядзе мастацкага твора. Белетрызаваць дакументальны матэрыял. 264 белетрызацыя, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. белетрызаваць. 265 белетрыст, -а, М -сце, м. Аўтар апавядальных мастацкіх твораў. У беларускай савецкай прозе ў пачатку трыццатых гадоў.. з'яўляюцца першыя творы маладога пісьменніка-белетрыста… 266 белетрыстыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Мастацкая празаічная літаратура. Усе тры раздзелы кнігі.. чытаюцца з цікавасцю, як добрая белетрыстыка. Рагойша. // Творы для лёгкага… 267 белетрыстычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да белетрыстыкі. Белетрыстычная літаратура. Белетрыстычны аддзел часопіса. 268 белі, -яў; адз. няма. Выдзяленні з жаночых палавых органаў (пры захворванні). 269 белізна, -ы, ж. Яркі, чысты белы колер чаго-н. Вочы мімаволі заплюшчваліся ад яркай белізны снегу. Бяганская. Беларусу і ў Парыжы сняцца Белізна бяроз і сосен… 270 белкавіна, -ы, ж. Бялковае рэчыва; бялок. 271 белле, -я, н., зб. Разм. Тое, што і бялізна. // перан. Тое, што і белізна. Белая, мяккая ціша няхрусткая, Белай дрымотай спавіты кусты, Белае белле... Зіма… 272 белужыны, -ая, -ае. Атрыманы з бялугі, уласцівы бялузе. Белужыная ікра. 273 белы, -ая, -ае. 1. Які мае колер снегу, малака; проціл. чорны. Пад высокімі белымі хмаркамі кружыліся буслы. Брыль. Стаіць мой сад пад белым цветам. Цётка.… 274 бель, -і, ж. Тое, што і белізна. Кругом было так чыста, такая бель, што сляпіла і адбірала вочы. Колас. 275 бельведэр, -а, м. Невялікая вежа над будынкам або асобная невялікая пабудова на ўзвышаным месцы, адкуль можна наглядаць за наваколлем. [Алесь і князь] выйшлі з… 276 бельгіец гл. бельгійцы. 277 бельгійка гл. бельгійцы. 278 бельгійскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Бельгіі, бельгійцаў, уласцівы ім. Бельгійская літаратура. Бельгійская парода коней. 279 бельгійцы, -аў; адз. бельгіец, -гійца, м.; бельгійка, -і, ДМ -гійцы; мн. бельгійкі, -гіек; ж. Асноўнае насельніцтва Бельгіі. 280 бельэтаж, -а, м. 1. Другі паверх дома. 2. Ніжні ярус над партэрам у тэатры. [Фр. bel — прыгожы і étage — этаж.]