-
181
абцёрак м. Кавалачак бульбы, які застаецца пасля яе здрабнення на тарцы.
Кідай абцёркі ў вядро. Гарадок.
Параўн. абдзёрак, агрызак -
182
абцэнькі толькі мн. Абцугі.
Нашто браў абцэнькі? Трэба на места класці. Сідараўка Арш. -
183
абцямнець зак., безас. Пацямнець.
Ужо зусім абцямнела, а малец з азяра не прыйшоў. Двухполле Гар. Капалі бульбу, покі абцямнела. Яроненкі Гар. -
184
абчарсцвець зак., безас. Падсохнуць, падшэрхнуць.
Абчарсцвеіць на дварэ, тады пойдзіш у снігоўцах. Латкова Шум.
Параўн. акаліцца -
185
абшарпацца зак. Знасіцца, падрацца (пра адзенне).
Касцюм саўсім абшарпаўся. Верамееўшчына Дубр. -
186
абшкумаціць зак. Падрапаць (руку, твар і пад.).
Глядзі не ўпадзі, а то абшкумаціш нагу. Зубава Арш.
Параўн. абжыргаць I -
187
абшлындаць зак., экспр. Абхадзіць без мэты.
Ці ўсё ўжо абшлындаў? Асташэва Лёзн. -
188
абшумлены прым. Шумны.
Учора быў такі абшумлены дзень. Шалыгі Віц. -
189
абшурпаны дзеепрым. Абшарпаны, падрапаны.
Увесь падмурак ужо абшурпаны. Мікалаёва Міёр. -
190
абшчалепіць зак. Абхапіць рукамі, моцна абняць.
Малыя мы баяліся ў бані мыцца, абшчалепім усе учацвяром матку, а яна на нас ругаецца. Турлы Паст.
Параўн. ашчапіць -
191
абыдзень прысл. У адзін дзень.
Абыдзень абярнуліся ў Мінск, да ўрача ездзілі. Лашукі Паст. -
192
абысціся гл. абайсціся
-
193
абюдзві гл. абеі
-
194
абяртня ж. Луста.
Вазьмі абяртню пірага паспытай. Дзеркаўшчына Глыб. -
195
абярэга ж. Стрэшка над стажком.
Дзед абярэгу змайстраваў, а то ўдруг дождж пойдзе. Вялікія Смалянцы Чаш. -
196
абярэжак м. Ускраек (лесу).
З акна нашай хаты абярэжак лесу відаць. Дразды Беш. -
197
абясціць зак. Паабяцаць.
Даўно сын абясціў прыехаць улетку. Нярэйша Сен. Абясціў прісці, а самога й след прастыў. Выгада Сен.
На запыт знайшлося 197 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць