-
121
абмыліцца зак. Памыліцца.
Ой, як я абмылілася! Старое Сяло Віц. -
122
абмылка ж. Памылка.
Такую абмылку дапусціў, не магу прасціць сабе. Цімошкава Міёр. -
123
абмылкі толькі мн. Мыльная вада.
У абмылках памый атнімку. Сакольнікі Віц. Пасля мыцця бялья астаюцца абмылкі. Варашылы Сен., Каханавічы В.-Дзв., Двухполле Гар., Матырына Леп., Клясціцы Рас., Алексінічы Сен., Лескавічы Шум. -
124
абмялкі толькі мн. Адходы пры апрацоўцы льну церніцай; атрэп'е.
Знясі на чардак абмялкі. Грышына Рас.
Параўн. атропкі, атрэпы -
125
абнадзіцца зак. Панадзіцца.
Вось абнадзіўся хадзіць сюды, што і мятлой ня выгнаць. Савенічы Сен. -
126
абначаваць зак. Заначаваць.
Застаньцеся абначаваць, бо ўжо цёмна на двары. Вярцінскія Паст. Я абначавала ў суседкі. Чорнае Паст., Празарокі Глыб. -
127
абнізіцца зак. Знізіцца, апусціцца.
Неба абнізілася - можа, дождж пойдзе. Ляхаўшчына Паст. -
128
абнішчаць зак. Змарнець, схуднець.
Ня есць нічога маладзіца, абнішчала, нешта нездарова. Пліса Глыб. -
129
абношка ж., адз. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх лапках.
Пчолы абношку нясуць у соты. Кушняроўка Чаш. -
130
абношкі мн. Абноскі, лахманы.
У мяне ўвесь чардак закіданы абношкамі. Порплішча Докш. -
131
абняхаіцца зак. Абяссілець, аслабець, знемагчы.
Бабка саўсім абняхаілась, нічога ўжо ня дзелаець. Клясціцы Рас. -
132
абодвыя, абоі гл. абадва
-
133
абой м., адз. Шпалеры.
Хату абклеіла цвятастым абоем. Старое Лядна Леп. -
134
абораваць, аборываць незак., с.-г. Абворваць.
Пара бульбу абораваць. Ляхаўшчына Паст. Аборываць бульбу трэба, запрагу каня. Мікалаёва Міёр. -
135
аборак м. Нізкае, забалочанае месца сярод поля, зарослае травой або хмызняком.
Пойдзем касіць аборак. Баева Дубр. -
136
аборнік м., с.-г. Плужок для абворвання бульбы, акучнік.
Аборнік зламаўся, трэ пазычыць у суседа. Казлоўшчына Паст. Нада было абчысціць аборнік, бо заржавеўшы. Дрысвяты Брасл., Ляхаўшчына, Чорнае Паст.
Параўн. абсыпнік -
137
аборываць гл. абораваць
-
138
абоя гл. абадва
-
139
абпахаць зак. Абмесці.
Колькі можна цібе прасіць, каб ты сажу абпахала? Іказнь Брасл. -
140
абпытываць незак. Апытваць.
Немцы абпытывалі ўсіх кругом пра парцізан. Асташэва Лёзн.
На запыт знайшлося 197 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць