На запыт знайшлося 14 артыкулаў

  1. 1
    цела
    бела як свіное цела. Ваўк. п., Карэл., Ушацк. Іран. Пра нешта не зусім белае. Federowski, 30; Высл., 286; Барадулін, 103.
    бяромся за дзела як вошы за цела. Гл. вош.
    прыкарэць да каго як банны ліст да цела. Гл. ліст.
    прыстаць як ліст у лазні да цела. Гл. ліст.
    скура зрабілася як курача цела. Шчуч. Пра скуру ў пупырышках ад холаду ці яшчэ чаго. СПЗБ 4, 471.
    трымацца як хвароба цела. Гл. хвароба.
    уеліся злыдні як вошы ў цела. Гл. вош.
    хадзіць як душа без цела. Гл. душа.
    хадзіць як цела без душы. Ваўк. Спачув. Пра чалавека, нечым моцна расстроенага, напалоханага, абыякавага да жыцця. Federowski, 48; Санько, 68.
    цягацца як цела без душы. Ваўк. п. Federowski, 48, 57. Тое ж.
    як сярпом па целе. Гл. серп.
    напіцца як шавец на Божа цяла. Гл. шавец.
  2. 2
    целеграфны
    бурчаць як целеграфный стоўб. Гл. стоўб.
  3. 3
    целеш
    як целеш. Мсцісл. Ухв. Пра крэпенькае дзіця. Юрчанка, 202.
  4. 4
    цельпушок
    як цельпушок. Памянш. Мсцісл. Пра поўнае, сытае дзіця. Юрчанка, 202.
  5. 5
    цельпушочак
    як цельпушочак. Памянш.-ласк. Пра моцнае, дагледжанае, сытае дзіця. Юрчанка, 202.
  6. 6
    целяшок
    як целяшок. Памянш. Мсцісл. Пра сыценькае дзіця. Юрчанка, 202.
  7. 7
    цень
    блукаць як цень. Пра вельмі аслабленага, хворага чалавека. Янк., Пар., 18.
    не жывець, а як цень тлеець. Спачув. Пра цяжка хворага, аслабленага чалавека. Ляцкий, 30.
    плесціся як цень загробная. Слон. Спачув. Высл., 367. Тое, што блукаць як цень.
    слабы як цень на вадзе. Старадар. Спачув. СПЗБ 4, 476. Тое ж.
    стаць як цень. Пруж. Спачув. Санько, 185; Босак, 32. Тое ж.
    хадзіць следам як цень. Слуцк. Няўхв. Пра вельмі назойлівага, неадчэпнага чалавека. Сержпутоўскі 1998, 72.
    хадзіць як цень (сцень). Ваўк. п., Добр., Навагр., Саліг., Івац. Спач. Federowski, 48; Сержпутоўскі 1999, 81; ЖНС, 164; ДА; ЗЗайкі. Тое ж.
    як цень цяняцца. Слон. Даніловіч, 262. Тое ж.
    не адчапіцца ад каго як ад ценю. Янк., Пар., 112. Тое, што хадзіць следам як цень.
    разбегчыся хто куды, як кураняты ад ценю каршуна. Гл. куранё.
  8. 8
    церніца
    як у церніцу церці. Ваўк. п. Бераст., Маст. Асудж. Пра празмернае спажыванне ежы абжорлівым чалавекам. Federowski, 129; Сцяшковіч, 620; Даніловіч, 112; Янк., Пар., 59.
  9. 9
    цесны
    любіць як сабакі дзеда ў цеснай вуліцы. Гл. сабака.
  10. 10
    цеста
    дарвацца бы свіння да цеста. Гл. свіння.
    пенкна як пшоннае цеста. Слон. п. Ухв. Пра дагледжаную, ладную, прывабную жанчыну. Federowski, 232.
    прысляніцца да міскі як сляпы да цеста. Гл. сляпы.
    разыйсціся як цеста ў дзяжы. Івац. Насмешл. Пра разгневанага, разнерваванага чалавека. ЗЗайкі.
    узняцца як цеста на рошчыне. Валож. Пра чый-н. хуткі, інтэнсіўны рост. АВНЛ.
    улезці як мыш у цеста. Гл. мыш.
    уліпнуць як сляпы ў цеста. Гл. сляпы.
    што цеста: як замясіў, так і вырасла. Арш. Пра выхаванне чалавека: якім выхавалі, такім і будзе. ВА.
    як з цеста злепленый. Мсцісл. Ухв. Пра поўнага, сытага чалавека. Юрчанка, 185.
    таўчыся як карова ў цесце. Гл. карова.
    У месце як у цесце, не купіўшы - не з'есці. Прык. Пра неабходнасць купляць ежу ў горадзе ў адрозненне ад вёскі, дзе ежу вырошчваюць. Federowski, 185.
  11. 11
    цесць
    умесце жыць як у цесця. Воран. Няўхв. Пра нязручнасць, невыгоднасць жыць дзвюма сем'ямі ў адной хаце. СПЗБ 5, 208.
  12. 12
    цецера, гл. цяцера
  13. 13
    цецярук
    балбатаць як цецярук. Слон., Лід. п., В.Дзв. Няўхв. Пра чалавека, які надта захапляецца сваёй прамовай. Federowski, 21; СПЗБ 5, 355.
    выскачыць як цецярук. Пра нейчы нечаканы, рэзкі рух. Federowski, 345.
    глухі як цецярук. Чэрв., Слуцк. Пагардл. Пра глухога чалавека. Янк., 402; Сержпутоўскі 1999, 36; ФА.
    залапатаць як цецярук. Янк., 408. Тое, што балбатаць як цецярук.
    затакавацца як цецярук. Насмешл. Пра таго, хто многа гаворыць, не зважаючы на іншых. Шпилевский, 180; Анимелле, 263; Нос., 47; Federowski, 350.
    надуцца (сядзець) як цецярук. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца паасобку. Нос., 84; Расторгуев, 261.
    разбалбатацца як стары цецярук. Ушацк. Няўхв. ЛЦ, 65. Тое, што балбатаць як цецярук.
    схавацца як цецярук галавой у корч: нічога не відаць, а хвост тырчыць. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які смешна і недарэчна хаваецца ад людзей. ЛЦ, 123.
    патрэбен як цецеруку рогі. Касц. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае, недарэчнае. ЛЦ, 118.
  14. 14
    цешча
    бурчаць як ліхая цешча. Слон. Няўхв. Пра чалавека, што вечна бурчыць, вучыць іншых. Высл., 289.
    перці як чорт цёшчу. Гл. чорт.
    расьсесціся як у цешчы на хрэзьбінах. Чэрык. Няўхв. Пра чалавека, які надта важна і прывольна недзе рассеўся. Бялькевіч, 480.

Паведаміць пра недакладнасьць