На запыт знайшлося 33 артыкулы

  1. 21
    ярмарка
    круціцца як цыган на ярмарку. Гл. цыган.
    чыста дзе як на ярмарку Адэльскім. Сак. п. Іран. Пра адсутнасць парадку дзе-н. Federowski, 4.
  2. 22
    ярмо
    жывецца як валу ў ярме. Гл. вол.
    працаваць як вол у ярме. Гл. вол.
    уперціса ек вол у ермо. Гл. вол.
    цягнуць як вол [ярмо]. Гл. вол.
    сагнуць карак як пад ярмом. Пра прыгнутага ссутуленага чалавека. Янкоўскі, 81.
  3. 23
    яслі
    біцца як сляпы казёл аб яслі. Гл. казёл.
  4. 24
    ясны
    зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Гл. дождж.
    як гром з яснага неба. Гл. гром.
    дарагі як сонейка яснае. Гл. сонейка.
  5. 25
    ястраб
    драпежны як ястраб. Чыж. Няўхв. Пра вельмі агрэсіўнага чалавека. СПЗБ 2, 87.
    накінуцца як ястраб на курыцу. Мсцісл. Няўхв. Пра некага, хто драпежна накінуўся на субяседнікаў. Юрчанка, 196.
  6. 26
    Ясь
    як у Яся ў торбе дзе. Маст., Дзятл. Няўхв. Пра непрыбранасць, неахайнасць у хаце, на стале і г. д. Даніловіч, 261.
  7. 27
    ятроўка
    сварыцца як ятроўкі. Ваўк. п. Няўхв. Пра сварлівых кабет, што ніяк не могуць дамовіцца. Federowski, 294.
  8. 28
    ячмень
    галава як на ёй ячмень змалацілі. Няўхв. Пра распухлую галаву кагосьці. Янк., Пар., 37.
  9. 29
    ячны
    усяды каго хапае як ячнай мякіны. Гл. мякіна.
  10. 30
    ячук
    дзеці як ячукі. Краснап. Ухв. Пра дагледжаных дзяцей. Бялькевіч, 509. ≺ Ячук - ускормленае парася.
  11. 31
    яшчарка
    глядзець як яшчарка [тая]. Няўхв. Пра жанчыну, што мае пільны, асцярожны погляд. Носович, 728.
    як яшчарка. Мсцісл. Ухв. Пра спрытнага, лоўкага, хуткага чалавека. Юрчанка, 204.
    грызецца ек яшчэрка. Жытк. Няўхв. Пра дзёрзкага, злога на язык падлетка. ТС 1, 58.
    сыкацца ек яшчэрка. Жытк. Няўхв. Пра адказы, паводзіны капрызнай непрыветнай жанчыны. ТС 5, 127.
  12. 32
    яшчарыца
    вытрашчыць вочы як яшчарыца на дзеці. Няўхв. Пра нейчы непрыязны прагны погляд. Federowski, 336.
    глядзець як яшчарыца на яйца. Ваўк. п. Federowski, 109. Тое ж.
  13. 33
    яшчык
    улажыць як у яшчык. Мядз. Пра нешта вельмі трапна сказанае. ЗСалавей.
12

Паведаміць пра недакладнасьць