21 браня // бронь Браня. 1. У старадаўнасці: ахоўнае металічнае адзенне воіна - панцыр, латы, кальчуга. Будзе на гравюрах Скарыны ўсё: будуць стаяць у яго на гравюрах… 22 брашуравальны // брашураваны // брашуровачны Брашуравальны. Які мае адносіны да брашуравання, прызначаны для яго. Брашуравальны цэх. Брашуравальная машына. Брашураваны. Сшыты, змацаваны (пра друкаваныя… 23 брусковы // брусочны Брусковы. Які мае форму бруска - прадаўгаватага прадмета чатырохграннай формы. Брусковае мыла. Брусочны. Які мае адносіны да бруска - тачыльнага каменя.… 24 брыджы // брыжы Брыджы. адз. няма. Штаны асобага крою, звужаныя ўніз ад калена. Шарсцяная армейская гімнасцёрка і брыджы, пашытыя па яго заказу, як заўсёды, добра аблягалі… 25 брыльянтавы // брыльянцісты Брыльянтавы. Характэрны для брыльянту; зроблены з брыльянту; упрыгожаны брыльянтам. Брыльянтавы пярсцёнак. Брыльянтавыя завушніцы. Брыльянцісты. Падобны… 26 брындаць // брынкаць Брындаць. Разм. Хадзіць, совацца без патрэбы; сланяцца, нічога не робячы. Нічога не цікавіць гэтага чалавека, нічым ён не займаецца, брындае дзень пры… 27 будова // будоўля Будова. 1. Узаемнае размяшчэнне частак, якія складаюць адно цэлае. Сінонім: структура. «У завіруху» - твор вельмі просты па сваёй будове. Р.Шкраба.… 28 буксаваць // буксіраваць Буксаваць. Круціцца, слізгацець, не рухаючыся з месца (пра колы). Колы круцяцца, ажно звіняць, але яны ўгрузлі ў сухім, як пустынны пясок, снезе, і… 29 бульбоўнік / бульбянік // бульбянішча Бульбоўнік. Лісце і сцябло бульбы. Сінонім: націна. А ў полі пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае, шыпучае полымя, пяклі ў прыску… 30 бураковы // бурачковы / бурачны Бураковы. 1. Які мае адносіны да буракоў; прыгатаваны з буракоў. Бураковы ліст. Бураковы сок. 2. Лілова-чырвоны, колеру чырвоных буракоў; бурачковы.… 31 буран // бурун Буран. Моцны вецер, які паднімае хмары сухога снегу ці пяску; снежная бура, завея, завіруха. Пераскочыць зверху пясчаны буран не ўдасца: самалёт не… 32 бургамістр // бурмістр Бургамістр. Начальнік гарадской управы ў некаторых краінах Эўропы; раней і ў Беларусі. Кватэра бургамістра была хоць і недалёка, ды бегчы туды паліцэйскі… 33 буржуазны // буржуйскі Буржуазны. Які мае адносіны да буржуазіі, характэрны для яе. Буржуазная рэспубліка. Буржуазны ўрад. Буржуйскі. Разм. Які мае адносіны да буржуя. У… 34 буцвець // бучнець Буцвець. Разм. Трухлець, парахнець, гнісці. Зруб на новую хату стаіць з забітымі вокнамі. Няма грошай, каб скончыць будоўлю. Таму і стаіць і буцвее,… 35 буяніць // буяць Буяніць. Скандаліць, бушаваць; сваволіць. Вечарам п'яны Сідар зноў буяніў у хаце. К.Чорны. Буяць. Бурна расці; расці ў націну. Ярына на полі буяла,… 36 бэж // бэз Бэж. Светла-карычневы з жаўтавата-ружовым адценнем; бэжавы. Светлым лічыцца абутак бэж і светла-шэрага колеру. Таваразнаўства. Бэз. Дэкаратыўны кустарнік… 37 бядак // бядняк Бядак. Разм. Той, хто пастаянна гаруе, бяздольны; няшчасны, варты спачування і жалю. Не было другога чалавека ва ўсім Ліпаўцы, так бедна адзетага і… 38 бядовы // бядотны Бядовы. Разм. Бойкі, смелы; адчайны. Гарлахвацкі. Бядовая ты ў мяне, Нюра. К.Крапіва. Бядотны. Разм. Цяжкі, гаротны; няшчасны. Гэта былі звычайныя… 39 бялець // бяліць Бялець. 1. Станавіцца белым. Ноч яшчэ спала, хоць на ўсходзе пачынала бялець неба. У.Дамашэвіч. 2. Вылучацца сваім белым колерам, віднецца (пра што-н.… 40 бялуга // бялуха Бялуга. Каштоўная прамысловая рыба, самая буйная з сямейства асятровых. Цяжка пра гэта ўспамінаць, можа, каму яшчэ цяжэй паверыць, але ў 1909 годзе…