На запыт знайшлося 143 артыкулы

  1. 21
    Песок сыплется (старый, дряхлый) — Парахня сыплецца
  2. 22
    Петр кивает на Ивана, Иван кивает на Петра — Благі з ліхім знаюцца, адзін на другога спасылаюцца = Мікіта на Гаўрылу, Гаўрыла на Тамаша, то будзе жыцце кепска наша
  3. 23
    Пир на весь мир — Банкет на ўвесь свет = Пацеха як на святога Вайцеха
  4. 24
    Пить да гулять - добра не видать — Балі ды гулі ў лапці абулі = Балявалі, гулялі, пакуль голыя не сталі = За баляваннем бывае галадаванне = Хмель не вада - чалавеку бяда = Гарэлка да добрага не давядзе = Гулі да дабра не давядуць = Гулі і пана разулі
  5. 25
    Пить - ум пропить — Ад гарэлкі розум мелкі = П'янства розум з'ела = Гарэлкай розуму не прамыеш = Пі - дурнейшы станеш
  6. 26
    Плевать в потолок — Ленца важыць = Слухаць, як свіння вухае = Зубы на сонцы грэць
  7. 27
    Плестись в хвосте — Казу пасвіць = Цягнуцца (ззаду) як аплывуда (як жаба, як кішка)
  8. 28
    Плетью обуха не перешибешь — Пугаю кавадла не рассячэш = Стралою камень не праб'еш
  9. 29
    Плыви, мой челн, по воле волн — Будзем жыць, як набяжыць, а памрэцца - усё мінецца = Трэба жыць, як набяжыць (усё роўна будзем гніць)
  10. 30
    Плыть по течению — За вадой ісці (плысці) = Жыць, як набяжыць
  11. 31
    Плясать под дудку — Пад дудку скакаць = Па чужой дудцы скакаць
  12. 32
    Повадился кувшин по воду ходить - там ему и голову сломить — Да пары збан ваду носіць = Да пары сіцечка сее = Панадзіўся журавель да нашых канапель - паспытае аглабель = Гарцаваў, гарцаваў, пакуль карку не зламаў = Дахадзіўся, што й хваста пазбыўся = Унадзілася свінка ў ніўку: ці ніўку сажні, ці свінку забі
  13. 33
    Повинную голову меч не сечет — Павіннай галавы не сцінаюць = Павіннай галавы і меч не ймець = Пакорнага і меч не сячэ = Як прызнаўся, то й расквітаўся
  14. 34
    Поворачивать оглобли — Пяткамі назад ехаць
  15. 35
    По горло — Як завязаць = Па (самую) завязку = Цераз горла валіцца = Процьма = Гібель
  16. 36
    Погреть руки — Лапкі пагрэць = Цападлы пагрэць
  17. 37
    Подбивать клинья — Халяўкі смаліць = У залёты хадзіць = Улягаць
  18. 38
    Подбитый ветром (легкомысленный) — І ад сонца і ад ветру = Завярні-галава = Шулды-булды, гарохавая каша = Фіёлкі ў галаве скачуць = Шал у галаве = Вецер у галаве
  19. 39
    Подбитый ветром (об одежде) — Ветрам шыты (падшыты)
  20. 40
    По два горошка в ложку — Крупіна за крупінаю ганяецца з дубінаю = Крупка крупку гоніць, ажно шыю ломіць = Жар гарыць, вада кіпіць, ды няма чаго варыць

Паведаміць пра недакладнасьць