-
61
Пока трава зазеленеет, кобыла околеет — Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць = Пакуль тое настане, калом спіна стане = Пакуль да Бога, то чорт душу выйме = Пакуль тое настане, шмат вады сплыве
-
62
По крайней мере — Прынамсі
-
63
Положить живот — Жыватом налажыць = На нажы скіпець (ускіпець) = Рукі сашчапіць
-
64
Получить кукиш с маслом — Дулю з'есці = Трасцу (трасцы) схапіць
-
65
Получить по шее — Па карку схапіць (дастаць) = Лупня зарабіць = На абаранкі зарабіць = Лазню дастаць = Дразда паскакаць (заскакаць)
-
66
По милости — З ласкі = Праз ласку
-
67
Поминай как звали — Ужо і па клёцках = Толькі і чулі = І следу не стала
-
68
Понимать как свинья в апельсинах — Знацца як свіння на саладзінах (на перцы, на пастах, на бязмене) = Разумець як баран на бібліі
-
69
По одежке встречают, по уму провожают — Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку = Не пазнаюць, то папытаюць = Не адзежа здобіць (харашыць) чалавека, а чалавек адзежу = Лыкам чалавека не мераюць = Не ўсё тое кепска, што на пагляд = Не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве
-
70
Попался, который кусался — Трапіў, жучку, у панскую ручку = Трапіў, дзедку, у клетку
-
71
Попасть в опалу — У няласку (у няміласць) трапіць = Ад ласкі аддаліцца
-
72
Попасть в переплет (в переделку) — У нерат трапіць = У балота ўскочыць = Семдзесят сем агнёў пабачыць = Уліпнуць як муха ў саладуху (як цюцька ў гразь) = Ублытацца як муха ў павуцінне = Трапіць як мыш у пастку (як верабей у шалку, як прусак у саладуху) = Улезці як сучка ў збан (як шчупак у нерат, як муха ў смалу, як прусак у рошчыну)
-
73
Попасть впросак — У прычыну ўпасці = Пашыцца ў дурні = Сораму набрацца = Укляпацца
-
74
Попытка не пытка, а спрос не беда — Спроба не хвароба = Купіў не купіў, а патаргаваць можна = Дагнаў - не дагнаў, а прабегчы можна
-
75
Пора и честь знать — Трэба й меру ведаць = Хопіць піць, хопіць дурыць, ці не час нам пакаяцца, пайсці дамоў параіцца, што заўтра рабіць
-
76
Пороть (нести) ахинею (вздор, ерунду, галиматью) — Грушы на вярбе вярзці = Смалянога дуба плесці = Мех з кайстраю плесці = Казу лабатую плесці = З дуба вецце збіраць (хапаць, плесці) = Кашалі з лапцямі (кашалі без дужак) плесці = Рабой кабыле сон расказваць = Пра жураўля на хвойцы расказваць
-
77
Порочный круг — Заганнае кола
-
78
По Сеньке и шапка, по Еремке - колпак — Па Саўку (Хомку, Юрку) шапка = Па каню і хамут = Які конь, такая й пуга = Які гаспадар, такі і тавар
-
79
После дождичка в четверг — На тое лета, пасля абеда, гэтакаю парою = Заўтра ў тую пару, калі рак паляціць з вады ўгару
-
80
После нас хоть потоп — Па маёй смерці няхай хоць выюць чэрці = Па маёй смерці хоць плот мною падперці = Што там па смерці: хоць плот падперці = Дзеля мяне, няхай хоць воўк траву есць = Пасля нас не будзе нас
На запыт знайшлося 143 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць