-
41
Под горячую руку — На гарачы зуб = Пад гарачы язык
-
42
Поджилки трясутся — Лытка (лыткі) задрыжэла (закалацілася, затрэслася) = Сціхот бярэ = Дрыжыць як авечы хвост = Калоціцца (дрыжыць) як асінавы ліст = Дрыжыць як чорт пад крыжам
-
43
Поджимать хвост — Хвост падтульваць (падгінаць, схіляць, апускаць) = Хвост падцяць = Утуліўшы хвост схавацца пад мост = Схіліць (падцяць) хвост ды пад мост
-
44
Подкатывать салазки — Стральцоў прыстаўляць = Залёты рабіць
-
45
Под лежачий камень и вода не течет — Ляжачыя і грошы ржавеюць = Пад ляжачы камень вада не бяжыць (не падплыве)
-
46
Подливать масла в огонь — Саломы ў агонь падкладаць = Смалы ў агонь падліваць = Дроў у печ падкідваць = Прыску (жару) падсыпаць
-
47
Подложить свинью — Вока запарушыць = Шостку падкінуць = Дудку падсудобіць
-
48
Под мухой — Пад чаркай = З карчмаром прывітаўся = У чуб укінуў = Чмялі мае ў носе
-
49
Поднимать на смех — На смех выстаўляць = На смех (на смешкі) браць = Вочы высмейваць (выбіраць) = Высмешкі (смехі, смешкі) строіць = Смешкі правіць = Смех рабіць
-
50
Под открытым небом — Пад богаваю страхою = Пад голым небам
-
51
По душам — Па шчырасці
-
52
Пожалел волк кобылу - оставил хвост да гриву — Злітаваўся рак над жабаю дый вочы выдраў = Злітаваўся так, як над жабаю рак = Любіў рак жабу, аж вочы выеў = Пашкадаваў воўк казла: пакінуў ногі ды хваста = Ад панскай дапамогі не пацягнеш ногі
-
53
Поживем - увидим — Пажывем далей, угледзім болей = Пажывем, пабачым больш = Хто дажыве, той паглядзіць = Што было, то бачылі, а што будзе - пабачым
-
54
Позднему гостю - кости — Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць = Апошняму госцю лыжка ў качарэжніку = Астаўцу з аўцу або ніяк = Апошняму ці многа, ці нічога = Хто позна прыязджае, той косці агрызае = Спазніўся пан да абеда, а вячэра не зараз
-
55
Поймать с поличным — На гарачым учынку злавіць = У хапку злавіць
-
56
Пойти насмарку — У глум пайсці = На пшык з'ехаць
-
57
Пойти прахом — З ветрам пайсці = З дымам пайсці
-
58
Показать, где раки зимуют — Навучыць, дзе ўюны зімуюць = Даць перцу з імберцам
-
59
Показать кузькину мать — Паказаць, дзе камар козы пасе = Паказаць, дзе горкі перац расце
-
60
Показывать пятки — Пяты падмазваць = Маху даваць = У лозы даваць
На запыт знайшлося 143 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць