-
201
засегати — даходзіць, дасягаць; здабываць
-
202
заседати —
1. засядаць, абмяркоўваць калектыўна якія-н. пытанні;
2. займаць месца, пасаду;
на справедливости заседати — прытрымлівацца пэўнай пазіцыі;
3. рабіць засаду;
4. сядзець у зняволенні;
5. захопліваць, забіраць -
203
засечь — запаведны лес, які мае абарончае значэнне
-
204
засклепити —
1. узвесці скляпенне;
2. зачыніць, замкнуць -
205
заслуговати —
1. заслугоўваць, заслужваць, быць вартым;
2. прыслужваць, прыслугоўваць;
3. выконваць -
206
заслужное — плата за службу
-
207
засненье — смерць, паміранне
-
208
заспа — насып
-
209
застава —
1. загарода з вартаю пры ўездзе ў горад;
2. заклад, залог;
3. запруда, гаць, плаціна -
210
заставлятися —
1. засланяцца, загароджвацца чым-н.;
2. змагацца, біцца, абараняцца -
211
заставникъ —
1. залогаатрымальнік;
2. заложнік -
212
заставовати —
1. пакідаць каго-н. або што-н.;
2. даваць у заклад, закладаць;
3. абараняць што-н. -
213
застановити —
1. спыніць;
2. расставіць, размясціць;
3. устанавіць, узаконіць, вырашыць -
214
застолпникъ — манах, які сочыць за парадкам у храме
-
215
застрелити — уцэліць, страляючы з лука або агнястрэльнай зброі; раніць
-
216
застрелъ —
1. рана, нанесеная агнястрэльнай зброяй;
2. падранак, падранены звер -
217
заступати —
1. абараняць, ахоўваць, засцерагаць;
2. сустракаць, пераймаць;
3. выконваць пэўныя службовыя функцыі, прыступаць да работы -
218
заступити —
1. закрыць, засланіць, загарадзіць;
2. абараніць, заступіцца;
3. заняць, захапіць;
4. зацяжарыць;
5. выканаць пэўныя службовыя абавязкі -
219
заступованное — пошліна за абарону ў судзе
-
220
засягнути (засегнути) —
1. здабыць, атрымаць жаданае; знайсці;
2. спасцігнуць (навуку, веды і г.д.);
3. дасягнуць якой-н. мяжы
На запыт знайшлося 259 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць