-
221
зася (засе, зась) —
1. прысл. яшчэ, зноў;
2. злучн. а, але, ды, ж -
222
затамовати — закрыць, перагарадзіць
-
223
затарасоватй —
1. загарадзіць, заваліць;
2. загарадзіцца, забарыкадзіравацца -
224
затверделый (затварделый) —
1. які зрабіўся цвёрдым, загрубеў;
2. нячулы, жорсткі;
3. закаснелы ў чым-н., закаранелы, непапраўны, упарты -
225
затинати — сцябаць, хвастаць
-
226
затинщикъ (затынщикъ) — служылы чалавек, які абслугоўваў устаноўленую за сцяной крэпасці артылерыю
-
227
затменье (затимение) —
1. зацьменне (пра нябеснае свяціла);
2. затлумленне, прытупленне (пра розум);
3. утойванне -
228
заторжка — сутычка, звада
-
229
затрачоный (затраченый) —
1. закінуты, скінуты, укінуты;
2. знішчаны, загублены;
3. у знач. прым. д'ябальскі, пракляты -
230
затылокъ — адваротны, левы бок якога-н. дакумента
-
231
затягати (затегати) —
1. прыцягваць, запрашаць; вербаваць, наймаць;
2. падаваць у суд на каго-н.; прад'яўляць іск каму-н.;
3. уцягваць у што-н., ублытваць, умешваць;
4. затрымліваць -
232
затягь (затегь) —
1. сварка, спрэчка, канфлікт;
затягь правный — судовы разбор, судовая справа;
2. служба; вярбоўка, набор -
233
заушникъ — паклёпнік, нагаворшчык, даносчык
-
234
зафрасовати — устурбаваць, занепакоіць, засмуціць
-
235
захвеятися (захвиятися) — пахіснуцца, захістацца
-
236
захвиценье (зафиценье, захвиченье) —
1. натхненне, зачараванне, экстаз;
2. непрытомнасць, забыццё -
237
заховалость — захаванне традыцый у чым-н., пастаяннае праяўленне якіх-н. дзеянняў, учынкаў
-
238
заховати —
1. зберагчы ў цэласці;
2. не парушыць, пакінуць што-н. у існуючым стане, становішчы; не змяніць якіх-н. якасцей, уласцівасцей;
3. схаваць, скрыць;
4. запомніць, утрымаць у памяці -
239
заховывачъ — той, хто захоўвае што-н., застаецца верным чаму-н.; захавальнік
-
240
заходъ —
I
1. захад (пра сонца); час захаду;
2. адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы ўсходу; краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку
II дасягненне, авалодванне
III туалет, прыбіральня
На запыт знайшлося 259 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць