-
61
загудити — зганьбіць;
загудити воскъ — забракаваць якасць воску -
62
задавити (задовати) —
1. прычыняць, учыняць, рабіць;
полички задавати — біць рукой па твары, даваць аплявухі;
раны задавати — наносіць раны;
2. ствараць, дадаваць;
працу задавати — браць на сябе лішні клопат;
3. прыпісваць каму-н. што-н., дакараць, абвінавачваць;
вонтпливость задавати — браць пад сумненне што-н.;
неправду (фалшъ) задавати — абвінавачваць у няпраўдзе, мане, хлусні;
покусы задавати — спакушаць;
словы неучтивые задавати — ганьбіць, зневажаць;
4. прапаноўваць, задаваць (пытанне, загадку і г.д.) -
63
задарти — пасварыцца з кім-н.
-
64
задворникъ — беззямельны селянін, які атрымліваў за вызначаны аброк ці чынш дзялянку зямлі ад землеўладальніка
-
65
задворный — які датычыць спраў, не звязаных з каралеўскім дваром;
судъ задворный — каралеўскі суд, які вырашаў правінцыяльныя справы і засядаў па-за дваром;
люди задворные — тое, што і задворники -
66
задивенье — здзіўленне
-
67
задлужитися — запазычыцца, нарабіць даўгоў
-
68
задница (жадница) —
1. частка цела чалавека ніжэй паясніцы;
2. спадчына, запаведзь -
69
задолжити — даць у доўг, пазычыць
-
70
задоржка — прыдарожная паласа
-
71
задорный — задзірысты
-
72
задоръ — сварка, сутычка
-
73
задосыць прысл. — досыць, дастаткова, даволі
-
74
задратися — пачаць сварку, вайну
-
75
заеднывати — прыміраць, з'ядноўваць
-
76
заеже злучн. — за тое, што; таму што
-
77
заездъ —
1. прыезд, наведванне;
2. грабеж, набег -
78
заемъ — пазыка, узяцце ў доўг
-
79
зажбы часц. — хіба
-
80
заживати —
1. ужываць, выкарыстоўваць;
2. адчуваць, зазнаваць, зведваць;
заживати науки — вучыцца;
3. чыніць, учыняць;
4. есці, піць, спажываць;
5. загойвацца
На запыт знайшлося 259 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць