-
41
заводца (завотца) —
1. чалавек, на якога спасылаўся ў судзе адказчык за крадзеную ці спрэчную рэч як на першага ўладальніка ці гаспадара, ад якога тая рэч набыта;
2. завадатар, зачыншчык -
42
заводъ —
1. выдзяленне, перадача ў валоданне;
2. зямельнае ўладанне, зямельны ўчастак;
3. спрэчка, судовая справа;
4. задума, намер, імкненне;
заводъ крови — намер учыніць кровапраліцце;
5. спаборніцтва -
43
заволанье —
1. крык, гоман;
2. публічнае абвяшчэнне;
3. саслоўе, годнасць;
4. пашана, павага, гонар -
44
заволочи —
1. волакам даставіць куды-н.;
2. прасунуць, працягнуць праз што-н., унутр чаго-н. -
45
заволочити — забаранаваць, заскародзіць
-
46
завора — засаўка, завала на дзвярах, варотах
-
47
завстегати (завстягати) — прыпыняць, затрымліваць, стрымліваць
-
48
завтрее, заутрие —
1. наступны другі дзень;
2. раніца, ранак;
3. будучае, будучыня -
49
завтреня (затриня, завтредня) — ютрань
-
50
завчасу прысл. — загадзя, наперад
-
51
завше прысл. — заўсёды, безупынна, пастаянна; увесь час
-
52
завыйковый — зроблены з шыйных частак шкур (пра адзенне)
-
53
загаеный (загайный) — законна адкрыты, правамоцны (пра суд)
-
54
загаити —
1. адкрыць, распачаць;
2. правесці пасадку лесу -
55
загамовати, загаймовати —
1. затрымаць, забраць, захаваць;
2. арыштаваць, узяць пад варту;
3. спыніць развіццё чаго-н.;
4. стрымаць, супакоіць, уціхамірыць -
56
загонъ —
1. ваенны атрад, прызначаны для набегаў на варожы край з мэтай яго разбурэння, спусташэння;
2. паход, набег;
3. паласа, участак ворнай зямлі; мера зямлі;
4. месца для спаборніцтваў -
57
загородити —
1. загарадзіць, перагарадзіць, абгарадзіць;
2. гарантаваць -
58
загородникъ — беззямельны селянін, які меў толькі агарод
-
59
загоряча прысл. — адразу, без затрымкі, па гарачым следзе
-
60
загрести — закапаць, засыпаць, пахаваць
На запыт знайшлося 259 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць