-
101
закидати —
1. кідаючы што-н., запоўніць (адтуліну, яму і г.д.), засыпаць, пакрыць;
2. перан. намякаць на што-н;
закидати сети — ашукваць, падманваць каго-н. -
102
закладати —
1. закладваць аснову чаму-н., засноўваць;
2. аддаваць у заклад;
закладати заруки — заручацца;
3. накладваць (штраф, арышт);
4. закрываць, засланяць;
5. закідваць, расстаўляць (сеці, сіло і г.д.) -
103
закладень (закладникъ) — цяглец, які пераходзіў на службу да свецкіх ці духоўных феадалаў для пазбаўлення ад дзяржаўнага цягла, губляючы пры гэтым асабістую свабоду
-
104
закладка — падшэўка, падкладка
-
105
закладъ —
1. рэч, маёмасць, часова аддадзеная таму, хто дае пазыку;
2. зарука, гарантыя звароту пазыкі або выканання абавязацельстваў;
3. умова, дагавор, пагадненне -
106
закладыны — закладзіны (частаванне пасля закладкі дома)
-
107
заклание — ахвяра
-
108
заклати —
1. закалоць, забіць;
2. прынесці ахвяру -
109
заколотати — пастукаць, падаць сігнал стукам
-
110
законка — судовае абвінавачванне
-
111
законне (законно) прысл. — у адпаведнасці з законам;
мешкати законне — жыць у шлюбе -
112
законникъ —
1. святар, манах;
2. знаўца закону рэлігійнага веравучэння;
3. той, хто строга прытрымліваецца закону;
4. перан. абаронца, заступнік -
113
законница —
1. манашка;
2. адзенне, якое надзявае свяшчэннік пры набажэнстве -
114
законъ —
1. рэлігія, вера, веравызнанне;
законъ греческий — праваслаўнае веравызнанне;
законъ римский — каталіцкае веравызнанне;
законъ жидовский — юдэйскае веравызнанне;
законъ Христовъ (божий, господний, святый) — хрысціянскае веравызнанне;
2. сукупнасць прадпісанняў якой-н. рэлігіі;
Ветхий (старый) и новый законъ — старажытная, дахрысціянская і хрысціянская часткі Бібліі;
вторый законъ — другазаконне, назва часткі свяшчэннага пісання - пятай кнігі Майсея, якая прадстаўляе сабой кароткі паўтор законаў, змешчаных у першых чатырох яго кнігах;
законъ Моисеевъ — часткі свяшчэннага пісання, якія прыпісваюцца прароку Майсею, заканадаўцу Юдэі;
3. манаскае таварыства, ордэн каталіцкай царквы з пэўным статутам;
вступити въ законъ, принять законъ — прыняць манаскі сан;
выступити (выйти) зъ закону — выйсці з манаскага ордэна;
въ законъ постригати — аддаваць у манаства;
4. устанаўленні, прадпісанні свецкай улады;
5. сувязь паміж з'явамі; закон развіцця прыроды;
6. правіла, звычай;
7. шлюб;
мешкати въ законе — жыць у шлюбе -
115
закопъ — роў, траншэя
-
116
закосное (закосъ) — грашовы падатак за кашэнне сена
-
117
закота (закотъ) — запруда для лоўлі рыбы
-
118
закрачати (закрочати) — перашкаджаць, шкодзіць
-
119
закретъ —
1. каморка;
2. прыбіральня -
120
закристия (закрестия) — рызніца
На запыт знайшлося 259 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць