221 базальт, -у, М -льце, м. Вулканічная горная парода пераважна чорнага або цёмна-шэрага колеру зярністай ці шчыльнай структуры. [Лац. basaltes.] 222 базальтавы, -ая, -ае. Які складаецца з базальту. У пеннай красе між базальтавых скал Плыве параход. Хведаровіч. // Які мае адносіны да базальту. Базальтавыя крапінкі… 223 базаніт, -у, М -ніце, м. Горная парода чорнага колеру, якая мае базальтавы састаў, апрача таго ўтрымлівае нефелін. [Грэч. busanitēs — прабірны камень.] 224 базар, -у, м. 1. Гандаль (пераважна прыватны) прадуктамі і іншымі таварамі шырокага ўжытку ў пэўныя дні на спецыяльна адведзеных плошчах. Базар пачаўся рана.… 225 базарны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да базару. Базарная плошча. Базарны дзень. 2. Разм. Непрыстойны, грубы. Базарная размова. Базарная лаянка. // Блізкі… 226 базедаў, -дава. У выразе: базедава хвароба — расстройства функцый шчытападобнай залозы. [Ад уласн. імя.] 227 базілік, -у, м. Кустовая паўднёвая расліна сямейства губакветных. 228 базіліка, -і, ДМ -ліцы, ж. Тып антычных і сярэдневяковых будынкаў, якія ўнутры падзяляюцца ўздоўж двума радамі калон. [Грэч. basilikos — царскі.] 229 базілікавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да базіліку. Базілікавы алей. 230 базіраванне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. базіравацца (у 2 знач.). 231 базіравацца, -руюся, -руешся, -руецца; незак. 1. Тое, што і грунтавацца. Базіравацца на фактах. // У тэхніцы — умацоўвацца, асноўвацца на чым-н. 2. Размяшчацца… 232 базіраваць, -рую, -руеш, -руе; незак., што. Засноўваць на чым-н. Базіраваць прамысловасць на мясцовай сыравіне. 233 базіроўка, -і, ДМ -роўцы, ж. Стан паводле знач. дзеясл. базіравацца (у 2 знач.); размяшчэнне якіх-н. баз. 234 базіс, -у, м. 1. Эканамічная структура грамадства на пэўным этапе яго развіцця. Сацыялістычны базіс. 2. Тое, што і база (у 2 знач.). 1903-ці год. Зноў стачкі… 235 базісны, -ая, -ае. Які мае адносіны да базісу. Базісныя з'явы. Базісная частка калоны. 236 бай1, бая, м. У дарэвалюцыйны час у Сярэдняй Азіі — буйны землеўладальнік; багач. Ён [Джамбул] калісьці дзяўчыну-красуню кахаў, Тлусты бай яго ластаўку сілай… 237 бай2, бая, м. Разм. 1. Міфічная істота дзіцячага фальклору, якая расказвае байкі, казкі. Бег бай па сцяне ў чырвоным жупане. З нар. 2. Гаварун, пустамеля.… 238 бай-бай, выкл. 1. Прыпеў пры закалыхванні дзіцяці. Раса на палянах, Нахмурыўся гай. Засні, паслухмяны, Бай-баінькі-бай. А.Александровіч. 2. у дзіц. мове. Спаць.… 239 байбак, -а, м. 1. Стэпавая жывёліна атрада грызуноў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы; стэпавы сурок. 2. перан. Разм. Пра непаваротлівага, гультаяватага… 240 байбаковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да байбака, належыць яму. Байбаковая нара. // Зроблены з футра байбака. Байбаковы каўнер.