281 бакалейшчык, -а, м. Разм. Прадавец у бакалейным магазіне; уласнік бакалейнай крамы. [Маці] пачала.. зноў расказваць аб сабе і сваім бацьку — вядомым бакалейшчыку.… 282 бакалейшчыца, -ы, ж. Разм. Жан. да бакалейшчык. 283 бакалея, -і, ж.; зб. Некаторыя харчовыя тавары: мука, крупы, цукар, а таксама прыправы: гваздзіка, карыца, перац і пад. [Араб. bakkal.] 284 бакан гл. бакен. 285 бакан, -у, м. Барвовая лакавая фарба. 286 баканавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бакану. 287 бакаплавы, -аў; адз. бакаплаў, -плава, м. Атрад марскіх прэснаводных жывёл падкласа ракападобных, якія плаваюць на баку (адсюль назва). 288 бакара, нескл., н. Адзін з лепшых і каштоўных гатункаў хрустальных вырабаў. [Ад назвы фр. горада Baccarat.] 289 бакас, -а, м. Балотная з доўгай тонкай дзюбай птушка атрада сеўцападобных, якая, пікіруючы ўніз, ваганнем пер'я хваста ўтварае гукі, падобныя на бляянне баранчыка.… 290 бакасіннік, -у, м. Дробны шрот для стральбы па бакасах і іншай дробнай дзічыне. 291 бакасіны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бакаса. Мы ўдвух ляжым у маладой траве, і шаўкавісты метлюжок прыемна казыча твар. Слухаем шлюбныя бакасіныя песні.… 292 бакасовы, -ая, -ае. Тое, што і бакасіны. 293 бакасты, -ая, -ае. Разм. Таўстабокі, бухматы. Выкідвае ў столь шызыя клубочкі пары бакасты самавар. Сачанка. 294 бакаут, -а і -у, М -уце, м. 1. -а. Вечназялёнае трапічнае дрэва, якое мае вельмі цвёрдую драўніну; жалезнае дрэва. / у знач. зб. Распаўсюджанне бакауту. 2.… 295 бакаутавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бакаута. Бакаутавае дрэва. // Зроблены з бакауту. Бакаутавая дэталь. 296 бакборт, -а, М -рце, м. Правы бок судна. 297 бакелізаваны, -ая, -ае. Апрацаваны сінтэтычным бакелітавым клеем. Фанеру, склееную і прамочаную бакелітавым клеем, называюць бакелізаванай. 298 бакеліт, -у, М -ліце, м. Штучная смала, якая ўжываецца ў фанернай і іншых галінах вытворчасці. [Ад уласн. імя.] 299 бакелітавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бакеліту; выраблены з бакеліту. 300 бакен і бакан, -а, м. Паплавок на якары, які ўстанаўліваецца на водных шляхах для папярэджання аб небяспечных для суднаў месцах. Далёка ўздоўж па рацэ віднеліся…