381 баланс2, -а і -у, м. 1. -у, зб. Спец. Ачышчаныя ад кары бярвенні аднолькавай даўжыні, якія ідуць на выраб цэлюлозы. 2. -а. На чыгунцы — перакідная прылада… 382 балансаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. балансаваць. 383 балансавацца, -суецца; незак. Зал. да балансаваць (у 2, 3 знач.). 384 балансаваць, -сую, -суеш, -суе; незак. 1. Захоўваць раўнавагу пры дапамозе рухаў цела. [Вано] стаяў на адной назе, .. у правай руцэ трымаў маленькія восці, левай… 385 балансавы1, -ая, -ае. Які мае дачыненне да балансу1 (у 2, З знач.). Балансавая справаздача. 386 балансавы2, -ая, -ае. Які мае дачыненне да балансу2 (у 1 знач.). Балансавая драўніна. 387 балансёр, -а, м. Цыркавы артыст-акрабат, які ходзіць па канаце. 388 балансёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да балансёр. 389 балансір, -а, м. 1. Доўгі шост, пры дапамозе якога акрабат захоўвае раўнавагу на канаце. 2. Рычаг у машыне, які перадае рух ад адной часткі да другой, а таксама… 390 балансірны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да балансіра. 391 баласт, -у, М -сце, м. 1. Груз, які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля, а таксама груз для рэгулявання вышыні палёту аэрастата. Скінуць баласт. // Дамешка… 392 баластаванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. баластаваць. 393 баластавацца, -туецца; незак. Зал. да баластаваць. 394 баластаваць, -тую, -туеш, -туе; незак., што. Спец. Засыпаць баластам (у 1, 3 знач.). Баластаваць чыгуначнае палатно. Баластаваць карабель. 395 баластны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баласту (у 1, 3 знач.). Баластная сістэма карабля. // Зроблены з баласту. Баластны слой чыгуначнага палатна. 396 баластэр, -а, м. Машына для баластавання чыгуначнага палатна. 397 балаўнік, -а, м. Разм. Дураслівец, свавольнік. [Нупрэй:] — Ніводзін з нашых малых не зробіць шкоды, дарма што некаторыя з іх балаўнікі. Кулакоўскі. А жарэбчык… 398 балаўніца, -ы, ж. Разм. Жан. да балаўнік. 399 балаўны, -ая, -ое. Разм. 1. Дураслівы, свавольны. 2. Распешчаны, сапсаваны залішняй увагай. Балаўное дзіця. 400 балаўство, -а, н. Разм. Дураслівыя забавы; свавольства.