301 бакенбарды, -аў: адз. бакенбарда, -ы, ДМ -дзе, ж. Частка барады ад скроняў па шчоках пры выгаленым падбародку. [Марыя:]— Ён [майстар], малады і прыгожы, носіць такія… 302 бакеншчык, -а, м. Вартаўнік пры бакенах. Заўтра бакеншчык паплыве ўніз па Дняпры тушыць ліхтары. Кандрусевіч. 303 бакі, -аў; адз. бака, -і, ж. Кароткія бакенбарды. Запусціць бакі. 304 баклага, -і, ДМ -лазе, ж. Тое, што і біклага. 305 баклажан, -а, м. 1. Паўднёвая аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых. 2. Мясісты плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру. 306 баклажанавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баклажана; прыгатаваны з баклажанаў. Баклажанавая ікра. 307 баклажанны, -ая, -ае. Тое, што і баклажанавы. 308 баклан, -а, м. Вялікая птушка сямейства вадаплаўных, якая водзіцца на марскіх узбярэжжах, вялікіх вадаёмах. 309 бакланавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баклана, належыць яму. 310 баковачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бакоўкі. Ярашэвіч паволі ідзе да баковачных дзвярэй. Чорны. 311 бакоўка, -і, ДМ -коўцы; Р мн. -ковак; ж. Разм. Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым-н. [Дубравец] падаў госцю руку, затрымаў яго ў дзвярах, вярнуўся… 312 баксёр, -а, м. 1. Спартсмен, які займаецца боксам. 2. Гіст. Удзельнік паўстання супраць чужаземных захопнікаў у 1900 годзе ў Кітаі. 3. Парода службовых сабак,… 313 баксёрскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да баксёра (у 1, 2 знач.). Баксёрскія пальчаткі. Баксёрскае паўстанне. 314 баксіраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. Весці барацьбу паводле правілаў бокса. 315 баксіт, -у, М -сіце, м. Асадачная горная парода, якая складаецца з гідратаў гліназёму і вокіслаў жалеза і з'яўляецца галоўнай мінеральнай сыравінай для здабычы… 316 баксітавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баксіту. Баксітавае радовішча. 317 бактэрыёз, -у, м. Захворванне раслін, якое выклікаецца бактэрыямі. 318 бактэрыёлаг, -а, м. Спецыяліст у галіне бактэрыялогіі. 319 бактэрыёліз, -у, м. Разбурэнне бактэрый у арганізме, які праяўляе ўстойлівасць і не ўспрымае іх. 320 бактэрызаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бактэрызаваць.