601 банітэт, -у, М -тэце, м. Спец. Паказчык прадукцыйнасці лесу, які залежыць ад умоў яго вырастання. [Лац. bonitas — дабраякаснасць.] 602 баніфікацыя, -і, ж. Спец. Накідка на цану тавараў, якасць якіх вышэйшая, чым вызначана паводле дагавору. [Фр. bonification.] 603 баніцёр, -а, м. Спецыяліст, які праводзіць баніціроўку. 604 баніціроўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Спец. 1. Ацэнка ўрадлівасці глебы. 2. Комплексная ацэнка жывёлы паводле яе племянных і прадукцыйных вартасцей. 605 банк, -а, м. 1. а) У СССР — дзяржаўная ўстанова, якая ў адпаведнасці з народнагаспадарчым планам ажыццяўляе крэдытаванне дзейнасці прадпрыемстваў і фінансаванне… 606 банка1, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Шкляная або бляшаная пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы. [Доўнар] паставіў на стол шкляную банку з п'яўкамі. Дуброўскі.… 607 банка2, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў. [Гал. bank.] 608 банка3, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Падводная водмель, узвышэнне ў адным месцы марскога дна. [Гал. bank.] 609 банкаваць, -кую, -куеш, -куе; незак. Выконваць пачаргова галоўную ролю ў картачнай гульні з банкам (у 2 знач.). У каго аказвалася старшая масць, той і садзіўся… 610 банкавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да банка (у 1 знач.); выконваецца банкам. Банкавая сістэма. Банкавы перавод. 611 банкаўскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да банка (у 1 знач.); звязаны з банкам. Банкаўскі служачы. Банкаўскі чэк. Банкаўскі капітал. ○ Банкаўскі білет гл. білет.… 612 банкаўшчык, -а, м. Удзельнік азартнай гульні ў карты, які трымае банк, банкуе. 613 банкет1, -у, М -кеце, м. Урачысты абед ці вячэра з нагоды чаго-н. або ў гонар каго-н. У нас сёння з выпадку прэм'еры банкет у рэстаране... Васілевіч. Нямала… 614 банкет2, -а, М -кеце, м. Спец. 1. Насып з грунту або камення для засцярогі якога-н. збудавання (чыгуначнага, гідратэхнічнага). [Каваль] убачыў .. [Паліну] адразу,… 615 банкетаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. банкетаваць. 616 банкетаваць, -тую, -туеш, -туе; незак. 1. Удзельнічаць у банкеце; праводзіць час на банкеце. Дзе заедзе, банкетуе Сам ён, яго варта. Ні старому, ні малому Не спускае… 617 банкетка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Тып нізкай табурэткі з мяккім сядзеннем прамавугольнай або круглай формы. Антон Авяр'янавіч рашуча ўстаў з канапы і рассунуў… 618 банкетны, -ая, -ае. Які мае адносіны да банкету1; у якім праводзіцца банкет. Банкетны стол. Банкетная зала. 619 банкір, -а, м. Капіталіст, буйны акцыянер або ўладальнік банка. [Фр. banguier.] 620 банкірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да банкір.