701 барахолка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Разм. Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжываныя, рэчы. Цяпер жа тут ішоў мітуслівы гандаль рознымі анучамі і неданоскамі.… 702 барахольшчык, -а, м. Разм. 1. Чалавек, які скуплівае і перапрадае старыя рэчы. 2. Чалавек, які захапляецца набыццём рэчаў, асабліва адзення, абутку. 703 барахольшчыца, -ы, ж. Разм. Жан. да барахольшчык. 704 барацыт, -у, М -цыце, м. Мінерал, двайная соль хлорыстага і борнакіслага магнію, якая выкарыстоўваецца для прыгатавання розных борных прэпаратаў. 705 барацьба, -ы, ж. 1. Адзінаборства дваіх, кожны з якіх імкнецца здужаць праціўніка. Барацьба асілкаў. // Від спорту, сілавое змаганне паводле пэўных правіл, пры… 706 барацьбіт, -а, М -біце, м. Удзельнік барацьбы за што-н. Барацьбіты падполля. □ У спіс барацьбітоў за мір і я Сваё імя паставіць права маю. Зарыцкі. // Актыўны… 707 барацьбітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да барацьбіт. 708 барачнік, -а, м. Рабочы на барцы. 709 барачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баркі. Барачны каркас. // З якога робяць баркі. Барачныя драніцы. 710 барачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да барака, уласцівы бараку. Барачны калідор. Барачнае жыццё. // Які па выгляду нагадвае барак. Будыніна барачнага тыпу. 711 барбаміл, -у, м. Снатворны сродак з групы барбітуратаў. 712 барбарыс, -у, м. 1. Калючая кустовая расліна сямейства барбарысавых. Матор усхліпнуў, і машына, абдаўшы дымком купчастыя кусцікі барбарысу, рушыла на Курманскі… 713 барбарысавы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да барбарысу. Барбарысавы куст. // Прыгатаваны з ягад барбарысу. Барбарысавае варэнне. 2. у знач. наз. барбарысавыя,… 714 барбацін, -а і -у, м. 1. -у. Фаянсавае цеста для нанясення ляпных упрыгожанняў на керамічныя вырабы. 2. -а. Ваза з расфарбаванымі пукатымі кветкамі і лісцем.… 715 барбітураты, -аў. Група лекавых рэчываў, якія з'яўляюцца снатворнымі і наркатычнымі сродкамі. 716 барбос, -а, м. 1. Дваровы сабака. 2. Лаянк. Пра злога, грубага чалавека. Наперадзе ўсё ліха, зло І здзекі панскага барбоса. Колас. 717 барва, -ы, ж. 1. Фарба, афарбоўка, колер. Цешыцца было чым: летам агародчык буяў усімі барвамі красы. Мележ. [Галя:] — Звярніце ўвагу: якія барвы! Сотня адценняў… 718 барваваты, -ая, -ае. З барвовым адценнем. Не стаў я падглядваць за прыватным Жыццём незнаёмых птушак, Бо ў небе ўспыхнула шмат барваватых З жоўтым адценнем стужак.… 719 барваваць, барвуе; незак. Надаваць барвовы колер чаму-н. 720 барвавець, -вавее і барвовець, -вовее; незак. 1. Чырванець, займацца чырванню. Там, за лесам, неспакойна барвавела неба. Лупсякоў. Макухаў твар барвавее, у вачах…