801 барыкада, -ы, ДМ -дзе, ж. Вал з разнастайных грувасткіх прадметаў, прызначаны для абароны ў часе вулічных баёў. З-за турэмных крат у акопы і на барыкады выйшаў… 802 барыкадавацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; незак. 1. Будаваць барыкады. 2. Зал. да барыкадаваць. 803 барыкадаваць, -дую, -дуеш, -дуе; незак., што. Загароджваць барыкадамі. Барыкадаваць вуліцы. 804 барыкадны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да барыкад; адбываецца на барыкадах. Барыкадны бой. 805 барыла, -а, н. Разм. Заднёная з двух бакоў невялікая бочачка для напіткаў. Жонка мая, такая ашчадная і беражлівая, не наліла нам па чарцы якой, а прыперла на… 806 барыня, -і, ж. Назва рускай народнай песні, а таксама танец на матыў гэтай песні. Спрытныя тонкія [Міхалкавы] пальцы.. прабеглі па жаўтаватых гузіках галасоў,… 807 барыт, -ту, М -це, м. Мінерал белага або шэрага колеру крышталічнай будовы, які выкарыстоўваецца для вырабу бяліл, эмалей, а таксама ў папяровай, гумавай вытворчасці… 808 барытавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да барыту. 809 барытанальны, -ая, -ае. Па тэмбру і дыяпазону блізкі да барытону (у 1 знач.). Барытанальны бас. 810 барытон, -а, м. 1. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам. Сярод прысутных выдзяляўся густы барытон Кротава. Прокша. // Спявак з такім голасам. Над… 811 барытонавы, -ая, -ае. Тое, што і барытонны. 812 барытонны, -ая, -ае. Уласцівы барытону. Барытонная партыя. 813 барычны, -ая, -ае. У геафізіцы — які мае адносіны да атмасфернага ціску. Барычны градыент. [Ад грэч. baros — цяжар.] 814 барыш, -у, м. 1. Пачастунак пасля куплі-продажу, заключэння здзелкі. Усякі.. торг і сканчэнне торгу звычайна адзначаецца барышом. Колас. 2. Чысты прыбытак… 815 барэй, -ю, м. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бог паўночнага ветру. // Паўночны вецер. [Грэч. Boreas.] 816 барэльеф, -а, м. Від скульптуры, выкананай па паверхні каменя, дрэва, металу і пад., якая выступае над паверхняй, утвараючы з ёю адно цэлае. На цокалі манумента… 817 барэльефны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да барэльефа; уласцівы барэльефу. Барэльефная скульптура. 818 барэткі, -так; адз. барэтка, -і, ДМ -тцы, ж. Разм. Жаночыя туфлі са шнуркамі або на гузіках; закрытыя туфлі. 819 барэтэр, -а, м. Прыбор для падтрымання пастаянства сілы электрычнага току. [Англ. barretter.] 820 барэц, -рца, м. Спартсмен, які займаецца класічнай або вольнай барацьбой.