841 баскетбольны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баскетбола; прызначаны для гульні ў баскетбол. Баскетбольная пляцоўка. 842 баскетны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баскета. Баскетныя насаджэнні. 843 баскі, -аў; адз. баск, -а, м.; басконка, -і, ДМ -нцы; мн. басконкі, -нак; ж. Карэнная народнасць паўночна-заходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх… 844 басконка гл. баскі. 845 баскскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да баскаў; належыць баскам. Баскская мова. 846 басма, -ы, ж. Род расліннай фарбы для валасоў. Басма — сцёртае ў парашок лісце індыга. [Цюрк.] 847 басма, -ы; мн. басмы, -аў; ж. Гіст. 1. Тонкія лісты золата, серабра або медзі з выціснутымі малюнкамі, якія ўжываліся для ўпрыгожанняў. 2. У час татарскага… 848 басмацкі, -ая, -ае. Звязаны з басмачамі, басмацтвам. Басмацкі рух. 849 басмацтва, -а, н. Узброены контррэвалюцыйны нацыяналістычны рух у Сярэдняй Азіі ў перыяд барацьбы за ўмацаванне Савецкай улады, які набыў характар адкрытага палітычнага… 850 басмач, -а, м. Удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай банды ў Сярэдняй Азіі. [Ад цюрк. басмак — рабіць налёт.] 851 басовы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баса. Басовая партыя. Басовая струна. □ — Браціе! — расцяжна гудзе пісар, пачынаючы з самай нізкай басовай ноты, як шэршань… 852 басок, -ска, м. 1. Разм. Не вельмі моцны бас. То, бывала, ціўкаў, як малады пеўнік, а то, як па заказу, басок з'явіўся. “Вожык”. 2. Струна на шчыпковых музычных… 853 басон, -у, м. Узорныя плеценыя вырабы (шнуры, тасьма, аблямоўка і інш.), якія ідуць на ўпрыгожанне адзення, аздабленне мэблі. [Ад фр. passement.] 854 басонавы і басонны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да басону. Басонавая работа. Басонавыя карункі. 855 басоншчык, -а, м. Майстар ці рабочы, які вырабляе басоны. 856 басоншчыца, -ы, ж. Жан. да басоншчык. 857 басота, -ы, ж. Тое, што і басата. [Коля ] спяваў, падыгрываючы сабе на гітары, а местачковая басота ішла ўслед, баючыся прапусціць хоць адно слова. Навуменка.… 858 баста, выкл. Разм. Даволі, хопіць, канец. Схаваўся ў гушчары асаковых зараснікаў, перавязаў нагу кашуляй, сказаў сам сабе: “Баста, адваяваўся, Тарас”. Асіпенка.… 859 баставаць, -тую, -туеш, -туе; незак. Арганізавана спыняць працу з мэтай дамагчыся ад капіталістычных прадпрыемцаў або ўрада задавальнення эканамічных або палітычных… 860 бастон, -а і -у, м. 1. -у. Высакаякасная тонкая шарсцяная тканіна для касцюмаў. Касцюм з бастону. 2. -а. Карцёжная гульня. Гуляць у бастон. 3. -а. Танец павольнага…