881 батальны, -ая, -ае. Які адлюстроўвае ваенныя сцэны, баявыя дзеянні. Батальны жывапіс. 882 батанізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; незак., што і без дап. Збіраць розныя расліны з мэтай іх вывучэння; гербарызаваць. 883 батанізірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Спецыяльная каробка для раслін, якія збіраюцца ў час батанічных палявых экскурсій. 884 батанік, -а, м. Спецыяліст у галіне батанікі. 885 батаніка, -і, ДМ -ніцы, ж. Навука аб раслінах. [Грэч. botаnē — расліна.] 886 батанічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да батанікі. Батанічны сад. Батанічная тэрміналогія. 887 батарэец, -рэйца, м. Артылерыст, баец батарэі (у 1 знач.). Уначы Жаўна з групай партызан свайго атрада прабраўся ў тыл ворага, перабіў батарэйцаў і папсаваў гарматы.… 888 батарэйка, -і, ДМ -йцы; Р мн. -рэек; ж. Памянш. да батарэя (у 3 знач.). // Электрычны кішэнны ліхтарык, а таксама батарэя для яго. Промні святла з батарэек уздоўж… 889 батарэйны, -ая, -ае. 1. Які мае дачыненне да батарэі (у 1 знач.). Батарэйны агонь. 2. Які працуе на энергіі батарэй. На самаробным століку — пішучая машынка “Ундэрвуд”… 890 батарэя, -і, ж. 1. Тактычнае падраздзяленне ў артылерыі і ракетных войсках, якое мае ў сваім саставе некалькі гармат або ракетных установак. Зенітная батарэя.… 891 батат, -у, М -аце, м. Расліна сямейства павоевых, клубні якой багатыя на крухмал і цукар і выкарыстоўваюцца ў кулінарыі і кансервавай прамысловасці; салодкая… 892 батлеечнік, -а, м. Гіст. Артыст, які ўдзельнічаў у батлеечных спектаклях. 893 батлеечны, -ая, -ае. Тое, што і батлейкавы. 894 батлейка, -і, ДМ -йцы, ж. Гіст. Пашыраны і папулярны ў мінулыя часы на Беларусі перасоўны лялечны тэатр. “Батлейку” трэба разглядаць як арганічнае прадаўжэнне… 895 батлейкавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да батлейкі, звязаны з батлейкай. Батлейкавы тэатр. 896 батог, батага, м.; мн. батагі, -оў. Уст. Палка, якая даўней прымянялася для цялеснай кары. Лёс аднолькава нас адзначаў, Але Муж — не той, хто не знаў батагоў,… 897 батожыць, -жу, -жыш, -жыць; незак. Уст. Учыняць кару, катаваць батагом ці чым-н. іншым. Ірад меў шляхецкі ўбор і хітры Твар лісіцы І ў руках бізун, Якім батожыў… 898 батометр, -а, м. Прыбор, пры дапамозе якога бярэцца вада з розных глыбінь прыроднага вадаёма для вызначэння яе хімічных і фізічных уласцівасцей і інш. [Грэч.… 899 батон, -а, м. Белы хлеб прадаўгаватай формы. Кавалак батона. [Фр. bâton — палка.] 900 батонніца, -ы, ж. Пластмасавая скрынка для захоўвання батона, хлеба.