901 батрак, -а, м. Сельскагаспадарчы рабочы, якога памешчык або кулак наймаў для працы ў сваёй гаспадарцы; парабак. Абеззямеленае сялянства вымушана было ісці да… 902 батрацкі, -ая, -ае. Які належыць батраку, уласцівы батраку; складаецца з батракоў. Батрацкі хлеб быў дужа горкі. Ты ўспамінаеш са слязой, Як жала, ткала, на вячоркі… 903 батрацтва, -а, н. 1. Становішча батрака; занятак батрака. Максім Шахневіч з пятнаццаці гадоў служыў у батраках і толькі за год да ваеннай службы кінуў сваё батрацтва.… 904 батрачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Жан. да батрак. 905 батрачы, -ая, -ае. Тое, што і б а т р а ц к і. Не дарэмна кажуць: “Батрачы хлеб — сабачы”. Якімовіч. 906 батрачыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. Працаваць батраком, жыць батрацкім жыццём. — А бог? — Мана і бог. Чаму ён нам з табою, Скажы, не дапамог? Чаму, калі батрачыў,… 907 батулізм, -у, м. Спец. Атручэнне, выкліканае харчовай інфекцыяй. [Ад лац. botulus — каўбаса.] 908 батут, -а, М -туце, м. Спартыўны снарад у выглядзе стойкі з капронавай або металічнай сеткай. 909 батутыст, -а, М -сце, м. Спартсмен, які займаецца скачкамі на батуце. 910 батфорты, -аў; адз. батфорт, -а, М -рце, м. Уст. Боты з высокімі халявамі з раструбамі ўверсе. [Фр. bottes fortes.] 911 батыметрыя, -і, ж. Спец. Вымярэнне водных глыбінь. [Грэч. bathуs — глыбокі, metreō — мераю.] 912 батыплан, -а, м. Глыбакаводны апарат для вывучэння марскіх глыбінь, здольны манеўраваць у вертыкальным і гарызантальным становішчы. 913 батыр, -а, м. Ва ўсходніх народаў — волат, асілак, адважны чалавек. Хасан пераказаў песню пра возера Джунган, магутнага батыра Касыма і прыгажуню Алію. Даніленка.… 914 батыскаф, -а, м. Самаходны апарат для глыбакаводных даследаванняў. [Грэч. bathуs — глыбокі, skаphos — судна.] 915 батыст, -у, М -сце, м. Тонкая паўпразрыстая тканіна з ільняной або баваўнянай пражы. [Фр. batiste.] 916 батыставы, -ая, -ае. Які мае адносіны да батысту. Батыставая тканіна. // Зроблены з батысту. Батыставая кофтачка. 917 батысфера, -ы, ж. Стальная камера сферычнай формы, пры дапамозе якой вывучаецца падводная расліннасць і жывёльны свет. [Грэч. bathуs — глыбокі, sphаira — шар.]… 918 батэрфляіст, -а, М -сце, м. Спартсмен, які плавае стылем батэрфляй. 919 батэрфляй, -ю, м. Адзін са спосабаў спартыўнага плавання, пры якім грабок робіцца ў вертыкальнай плоскасці і абедзве рукі адначасова выносяцца на паверхню вады.… 920 баул, -а, м. Падарожны куфэрак; скрынка круглаватай формы. З дняпроўскай прыстані прыкаціў у вёску старэнькі сіненькі “Масквічок”, і шафёр доўга выносіў з…