821 бас, -а; мн. басы, -оў; м. 1. Самы нізкі мужчынскі голас. Машына павезла іх у стэп. Калі яна неўзабаве спынілася, густы бас Бурмакова прагучаў па-маладому… 822 басаваць, -сую, -суеш, -суе; незак. Тое, што і басіць. 823 басавітасць, -і, ж. Уласцівасць басавітага. [Лабановіч] прыдаў басавітасці свайму голасу, пастукаў яшчэ раз і запытаў: — Церам-церамок. Хто ў цераме жыве? Колас.… 824 басавіты, -ая, -ае. Разм. Нізкі па гуку, з характэрным для баса тэмбрам. Пры кожным трапным сказе ці выслоўі сам [рэдактар] смяяўся паважным басавітым смехам.… 825 басалыга, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -лызе, Т -ай (-аю), ж. Разм. Тое, што і прайдзісвет. [Пятрусь:] — А гэтага Сцяпана Поката тады ніхто з языка не спускаў. Гэта… 826 басаногі, -ая, -ае. Тое, што і босы. За рыбакамі, як гракі за аратым, спяшаюцца басаногія хлапчукі. В.Вольскі. / у перан. ужыв. На момант заплюшчваю вочы і бачу… 827 басанож, прысл. Босымі нагамі, без абутку. Люблю тыя сцежкі на родным Палессі, Дзе бегала ты па расе басанож. Кірэенка. А як хацелася прайсціся басанож за плугам!… 828 басаножкі, -жак; адз. басаножка, -і, ДМ -жцы; ж. Лёгкія летнія адкрытыя туфлі. Ліля.. пачала збягаць па прыступках уніз. Шырокае плацце раздувалася парусам, тонкія… 829 басата, -ы, ДМ -це, ж., зб. Лаянк. Галадранцы, басякі. Лепш не чапаў бы Харытон галадранай басаты. Баранавых. // Разм. груб. Пра хлапчукоў, якія любяць рабіць… 830 басейн, -а, м. 1. Штучны вадаём для плавання са сценамі, умацаванымі цэглай, цэментам. Спартыўны басейн. 2. Тэрыторыя мора, возера, ракі разам з сушай, з якой… 831 басідла, -ы, м. Разм. Моцны басісты голас, гук. А от волат “Шчука”, нязграбны дзябёлы паравозішча, рыкае густым басідлам, аж шыбы дрыжаць. Шынклер. 832 басісты, -ая, -ае. Разм. 1. Нізкі па гуку, з характэрным басовым тэмбрам. — Га-га-га-га! — басістым смехам загрымеў на ўсю станцыю Садовіч. Колас. 2. Той, хто… 833 басіць, башу, басіш, басіць; незак. Гаварыць, спяваць басам. “Што Сашка, — у сенцах басіць Серафім, — Пагутару з ім я па шчырасці, Гандзя, Даўно ўжо хачу я пагутарыць… 834 баск гл. баскі. 835 баскак, -а, м. Гіст. У перыяд татарскага нашэсця — прадстаўнік ханскай улады і зборшчык даніны. Гаворыць паданне: па травах зялёных Па жвірыстых сцежках, па… 836 баскет, -а, М -кеце, м. Разм. Тое, што і баскетбол. 837 баскет, -а, М -кеце, м. Група роўна падстрыжаных дрэў ці кустоў, якія высаджваюцца ў парку, садзе або па іх межах. [Фр. bosquet.] 838 баскетбаліст, -а, М -сце, м. Спартсмен, які займаецца баскетболам. 839 баскетбалістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да баскетбаліст. 840 баскетбол, -а, м. Камандная спартыўная гульня, пры якой кожная каманда імкнецца закінуць рукамі мяч у падвешаны на слупе кошык (кольца з сеткай) праціўніка. [Англ.…