781 барсанне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. барсаць. 782 барсаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Уцягваць абору ў вушкі лапця. Барсаць лапаць. 783 барсук, -а, м. Лясны драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю. У .. [Астапа Канапелькі] было ў запасе многа цікавых гісторый:… 784 барсуковы, -ая, -ае. Які належыць барсуку. Барсуковая нара. 785 барсучаня і барсучанё, -няці; мн. -няты, -нят; н. Дзіцяня барсука. 786 барсучыны, -ая, -ае. Атрыманы з барсука, зроблены з футра барсука. Барсучыны тлушч. Барсучыная шапка. 787 барсучыха, -і, ДМ -чысе; Р мн. -чых; ж. Самка барсука. 788 бартавіна, -ы, ж. Разм. 1. Верхні край бока лодкі, баркі. Падплыўшы да карыта,.. [Даніла] перакульвае яго ў лодку, высморгвае разам з травою тычку, і зазіхацела… 789 бартавы, -ая, -ое. Які мае адносіны да борта. Бартавая парусіна. 790 бартоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. -товак; ж. Грубая льняная тканіна, якая ідзе на падшыўку бартоў верхняга адзення. 791 баруканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. барукацца. 792 барукацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. Дужацца, валтузіцца. Вясёлыя, жывыя хлопцы перакідваліся жартамі, спявалі, а калі паблізу не было начальства, барукаліся.… 793 барханны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да барханаў. Барханныя пяскі. 794 барханы, -аў, адз. бархан, -а, м. Пясчаныя ўзгоркі дугападобнай формы, нанесеныя ў пустынях і стэпах ветрам. Кожны, хто бываў у Заволжы і Прыкаспіі, ведае згубную… 795 бархатны, -ая, -ае. У выразе: бархатны сезон гл. сезон. 796 барцоўка, -і, ДМ -цоўцы; Р мн. -цовак; ж. Від спартыўнага адзення для барцоў. 797 барцоўскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да барца; уласцівы барцам. Барцоўская мата. Барцоўскі прыём. 798 баршчэўнік, -у, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых, з дробнымі белымі або зялёна-жоўтымі кветкамі. Тут было ўсё: пачынаючы ад чабору, душыцы,… 799 барыевы, -ая, -ае. Які мае адносіны да барыю. Барыевы шпат. 800 барый, -ю, м. Хімічны элемент, мяккі бліскучы метал белага колеру. [Грэч. barys — цяжкі.]